фамільны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да фаміліі (у 1 знач.). Фамільны герб. ▪ Стаялі пышныя мармуровыя фамільныя скляпы. С. Александровіч. Размяшчаўся фамільны дом Міцкевічаў сярод шчыльнай гарадской забудовы. «Помнікі».

2. Які пераходзіць з роду ў род. [Гальвас:] Я не маю з чаго і дня пражыць. Праўда, ёсць фамільнае золата, але яго.. мала. Чорны. // Які належыць фаміліі (у 1 знач.), характэрны для яе. Фамільныя партрэты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)