ушчыльня́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. ушчыльня́ю ушчыльня́ем
2-я ас. ушчыльня́еш ушчыльня́еце
3-я ас. ушчыльня́е ушчыльня́юць
Прошлы час
м. ушчыльня́ў ушчыльня́лі
ж. ушчыльня́ла
н. ушчыльня́ла
Загадны лад
2-я ас. ушчыльня́й ушчыльня́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час ушчыльня́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ушчыльня́ць несов., в разн. знач. уплотня́ть; см. ушчыльні́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ушчыльня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да ушчыльніць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ушчыльні́ць, -ыльню́, -ы́льніш, -ы́льніць; -ы́льнены; зак.

1. што. Зрабіць больш шчыльным (у 1 знач.), сціскаючы.

У. глебу.

У. сіласную масу.

2. каго-што. Засяліць больш, шчыльней ці ўсяліць каго-н. да каго-н. дадаткова.

У. кватэру.

У. жыльцоў.

3. перан., што. Запоўніць цалкам, зрабіць больш насычаным.

У. рабочы дзень.

Ушчыльнены графік работ.

У. тэрміны жніва (скараціць, сціснуць).

|| незак. ушчыльня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. ушчыльне́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ушчыльня́цца, ‑яецца; незак.

1. Незак. да ушчыльніцца.

2. Зал. да ушчыльняць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уплотня́ть несов.

1. (делать более плотным, твёрдым) рабі́ць больш цвёрдым (тугі́м), згушча́ць, рабі́ць больш густы́м;

уплотня́ть по́чву рабі́ць больш цвёрдай гле́бу;

2. (расставлять более плотно, чаще) ушчыльня́ць, рабі́ць больш шчы́льным (ча́стым);

уплотня́ть забо́р ушчыльня́ць (рабі́ць больш шчы́льным) плот;

3. перен. (заселять плотнее) ушчыльня́ць; (жильцов) пацясня́ць;

уплотня́ть жилу́ю пло́щадь ушчыльня́ць жылу́ю пло́шчу;

4. перен. (о сроках) ушчыльня́ць, скарача́ць;

уплотня́ть рабо́чий день ушчыльня́ць рабо́чы дзень;

уплотня́ть сро́ки ушчыльня́ць (скарача́ць) тэ́рміны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ушчыльне́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. ушчыльняць — ушчыльніць і стан паводле знач. дзеясл. ушчыльняцца — ушчыльніцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ушчыльня́цца несов., возвр., страд. уплотня́ться; см. ушчыльні́цца, ушчыльня́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ушчыльні́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. ушчыльню́ ушчы́льнім
2-я ас. ушчы́льніш ушчы́льніце
3-я ас. ушчы́льніць ушчы́льняць
Прошлы час
м. ушчыльні́ў ушчыльні́лі
ж. ушчыльні́ла
н. ушчыльні́ла
Загадны лад
2-я ас. ушчыльні́ ушчыльні́це
Дзеепрыслоўе
прош. час ушчыльні́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

трамбава́ць, -бу́ю, -бу́еш, -бу́е; -бу́й; -бава́ны; незак., што.

Ударамі, ціскам ушчыльняць, выраўноўваць паверхню.

Т. сілас.

|| зак. утрамбава́ць, -бу́ю, -бу́еш, -бу́е; -бу́й; -бава́ны.

|| наз. трамбо́ўка, -і, ДМ -о́ўцы, ж., трамбава́нне, -я, н., утрамбо́ўка, -і, ДМ -о́ўцы, ж. і утрамбо́ўванне, -я, н.

|| прым. трамбава́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)