у́шко́

1. анат., уменьш.-ласк. ву́шка, -ка ср.;

2. (в иголке и т. п.) ву́шка, -ка ср.;

у́шко́ сапога́ ву́шка бо́та;

3. ушки́ мн., кул. ву́шкі, -шак;

ушки́ из пшени́чной муки́ ву́шкі з пшані́чнай мукі́;

у́шки на маку́шке слых на семяры́х;

за у́шко́ да на со́лнышко погов. за ву́шка ды на со́нейка;

для ми́лого дружка́ и серёжка из ушка́ посл. для мі́лага дру́га і завушні́чка з ву́ха.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ву́шка I ср., анат. уменьш. у́шко́;

за в. ды на со́нейкапогов. за ушко́ да на со́лнышко

ву́шка II ср.

1. (иглы, ведра и т.п.) ушко́;

2. тех. проу́шина ж.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

иго́льный іго́лкавы; см. игла́ 1;

иго́льное у́шко ву́шка іго́лкі;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

со́нейка ср.

1. уменьш.-ласк. со́лнышко;

2. перен. со́лнышко;

за ву́шка ды на с.погов. за у́шко да на со́лнышко

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Мядзве́джае вушка ’талакнянка звычайная, Arctostaphylos Adans uva-ursi Spreng.’ (гродз., Кіс.), медвежʼе ушко ’дзіванна скіпетрападобная, Verbascum tapsiformeSchrad.’ (жытк., Бейл.). Укр. ведмеже ухо ’дзіванна’, ’шалфей, Salvia L.’, рус. медвежье ухо ’піжма, Tanacetum vulgare L.’, ’дзіванна’, ’ландыш’. Матывацыя: існавала павер’е, што: 1) гэтыя ягады падабаюцца мядзведзям; 2) усе менш каштоўныя расліны і грыбы «аддаюцца» ваўкам, мядзведзям, мышам. Так жа і ў германскіх народаў (Махэк, Jména, 177; РЯШ, 1973, № 1, с. 83).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)