учэ́пісты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. учэ́пісты учэ́пістая учэ́пістае учэ́пістыя
Р. учэ́пістага учэ́пістай
учэ́пістае
учэ́пістага учэ́пістых
Д. учэ́пістаму учэ́пістай учэ́пістаму учэ́пістым
В. учэ́пісты (неадуш.)
учэ́пістага (адуш.)
учэ́пістую учэ́пістае учэ́пістыя (неадуш.)
учэ́пістых (адуш.)
Т. учэ́пістым учэ́пістай
учэ́пістаю
учэ́пістым учэ́пістымі
М. учэ́пістым учэ́пістай учэ́пістым учэ́пістых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

учэ́пісты, -ая, -ае.

1. Здольны чапляцца, хапацца і моцна трымацца за каго-, што-н.

Учэпістыя кіпцюры.

У. погляд (перан.).

2. перан. Які добра запамінае што-н. (пра памяць, розум).

Учэпістая памяць.

3. перан. Вельмі ўпарты, які настойліва дабіваецца сваёй мэты.

У. чалавек.

Учэпіста (прысл.) трымацца за свае погляды.

|| наз. учэ́пістасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

учэ́пісты прям., перен. це́пкий; ухва́тистый;

~тыя па́льцы — це́пкие (ухва́тистые) па́льцы;

у. чалаве́к — це́пкий челове́к;

~тыя во́чы — це́пкие глаза́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

учэ́пісты, ‑ая, ‑ае.

1. Здольны чапляцца, хапацца і моцна трымацца за каго‑, што‑н. Учэпістыя кіпцюры. □ На вяршынях дрэў і кустах павісла ўчэпістае павуцінне. Даніленка. У жылістых, учэпістых руках старога ўгадвалася немалая сіла. Васілёнак.

2. перан. Які хутка падмячае, добра запамінае што‑н. (пра погляд, памяць, розум і пад.). [Камандзір] акінуў Якімку кароткім учэпістым позіркам і спытаў: — У атрад, значыць, прыйшоў? Ваяваць? Курто. Палкоўнік нахіліўся над картай і паўтарыў усё, што расказаў Мікола. Памяць у чалавека была на дзіва ўчэпістая — нічога не прапусціў. Новікаў.

3. перан. Які ўмее прыстасавацца да чаго‑н. і выкарыстаць для сябе; які настойліва дабіваецца сваёй мэты. Фёдар адразу развінуў бурную дзейнасць. Ён паказаў сябе чалавекам напорыстым і ўчэпістым. Кірэенка. [Фрунзе:] — Яна [Насця] ўчэпістая... верхаводзіць у гімназіі... Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цэ́пкі, -ая, -ае (разм.).

Тое, што і учэпісты.

|| наз. цэ́пкасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

це́пкий прям., перен. учэ́пісты;

це́пкие па́льцы учэ́пістыя па́льцы;

це́пкий челове́к перен. учэ́пісты чалаве́к.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

учэ́піста нареч., прям., перен. це́пко; см. учэ́пісты

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

учэ́пістасць ж., прям., перен. це́пкость; см. учэ́пісты

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ца́пкі, ‑ая, ‑ае.

Абл. Хваткі, учэпісты. Дзікі вінаград.. моцна ўчапіўся за тонкія дошкі, за кроквы, пераплёўшы іх сваімі цапкімі вусікамі-вывітушкамі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цэ́пкі, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і учэпісты. Наблытана шмат павуціны, Расстаўлены цэпкія сеці. Колас. Цэпкім праніклівым позіркам Аляксей зірнуў на сяржанта. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)