уцямне́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. уцямне́ю уцямне́ем
2-я ас. уцямне́еш уцямне́еце
3-я ас. уцямне́е уцямне́юць
Прошлы час
м. уцямне́ў уцямне́лі
ж. уцямне́ла
н. уцямне́ла
Дзеепрыслоўе
прош. час уцямне́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

уцямне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Разм.

1. безас. Сцямнець. Увечары, калі ўжо добра ўцямнела, Мікола прыйшоў пераведаць маці. Сабаленка.

2. Учарнець, схуднець (ад перажыванняў, хваляванняў і пад.). Ён уцямнеў з твару, прыгорбіўся: яшчэ ніколі не здаралася Лугавому сутыкацца з такой не па-дзіцячаму яраснай чалавечай помстай. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)