уцале́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; зак.
Застацца цэлым, непашкоджаным.
Дом уцалеў пасля бамбардзіровак.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
уцале́ць
дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне
| Будучы час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
уцале́ю |
уцале́ем |
| 2-я ас. |
уцале́еш |
уцале́еце |
| 3-я ас. |
уцале́е |
уцале́юць |
| Прошлы час |
| м. |
уцале́ў |
уцале́лі |
| ж. |
уцале́ла |
| н. |
уцале́ла |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
уцале́й |
уцале́йце |
| Дзеепрыслоўе |
| прош. час |
уцале́ўшы |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
уцале́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Застацца цэлым, непашкоджаным, не разбурыцца. Сяло ўцалела, не было відаць ніводнай спаленай хаты, каля сцен хат весела зелянелі клёна, ліпы і вастраверхія ігрушы. Мележ. Дом гэты, адзін з нямногіх у цэнтральнай частцы горада, уцалеў пасля варварскіх бамбардзіровак. В. Вольскі. // Аказацца ў наяўнасці, незрасходаваным. Пасядзяць, пагавораць людзі.. ды папросяцца за стол.. Якраз слоік баравічкоў ўцалеў, у гарлачыку мёду трохі. Гроднеў. // Не быць знішчанымі, згубленымі; зберагчыся. Захавалася вельмі мала сатырычных тэкстаў XVII стагоддзя.. Уцалела па некалькі спісаў «Прамовы Мялешкі» і «Ліст да Абуховіча». Казека. Яны [артысты] падаставалі з матчыных скрыняў, калі яна ў каго ўцалела, кашулі-вышыванкі, шаўковыя каснікі, фартушкі і кофтачкі. Няхай. // Застацца жывым, не загінуць. У рукапашнай схватцы партызаны змялі карнікаў, толькі адзінкі.. уцалелі. Гурскі. Адно думала [жанчына] і адным жыла: як накарміць дзяцей, як зрабіць так, каб уцалелі... М. Стральцоў. // Пазбегнуць чаго‑н., не падвяргацца чаму‑н. Уцалець ад суда.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уцеле́ть сов. уцале́ць, ацале́ць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ацале́ць сов., разг., см. уцале́ць
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
захава́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Зберагчыся, уцалець, застацца непашкоджаным, непатрачаным.
Дом добра захаваўся.
Здароўе захавалася.
Запасы захаваліся.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Застацца ў сіле, не знікнуць.
Старыя звычкі захаваліся.
3. Захаваць свае сілы, маладжавы выгляд (разм.).
Гэты чалавек добра захаваўся.
4. Застацца непашкоджаным, уцалець.
З. ад пажару.
|| незак. захо́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
вы́цалець
‘уцалець, ацалець’
дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне
| Будучы час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
вы́цалею |
вы́цалеем |
| 2-я ас. |
вы́цалееш |
вы́цалееце |
| 3-я ас. |
вы́цалее |
вы́цалеюць |
| Прошлы час |
| м. |
вы́цалеў |
вы́цалелі |
| ж. |
вы́цалела |
| н. |
вы́цалела |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
вы́цалей |
вы́цалейце |
| Дзеепрыслоўе |
| прош. час |
вы́цалеўшы |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
Выбе́гі рус. ’уверткі’ (Нас.). Ад выбе́гіваць ’пазбягаць’; параўн. рус. (са ст.-слав.) избегать, польск. wybiec, wybiegiwać у спец. значэнні ’выкруціцца, пазбегчы, уцалець’, што, магчыма, сведчыць аб запазычанасці беларускага слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ацале́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Разм. Астацца цэлым, непашкоджаным сярод разбуранага, уцалець. Як ацалелі дрэвы тут кругом, Дзе фронт узрыў снарадамі грунт шэры? Танк. // Астацца жывым, не загінуць. Ацалець у жорсткім баі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)