фа́рсавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да фарса. // Уласцівы фарсу; блазенскі. І рознага роду фарсавыя кепікі, «конікі», якія «выкідвае» дзед, не аслабляюць, а ўзмацняюць непаўторнасць яго аблічча. Усікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самападма́н, ‑у, м.

Унушэнне сабе таго, што не адпавядае сапраўднасці; падман самога сябе. Самападман і звязаная, з ім пэўная пераацэнка сваёй уласнай асобы, вагі свайго «я» — вось чым смешны для нас Пытляваны. Усікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сарка́зм, ‑у, м.

1. З’едлівая, вострая, злосная насмешка, кпіны. Але адценні смеху надзвычай разнастайныя — ад лёгкага, лагоднага, дабрадушнага гумару да бязлітаснага, спапяляючага сарказму. Усікаў. Пад канец верша іронія саступае месца сарказму — самаму дзейснаму сродку сатырычнага раскрыцця характару. Рагойша.

2. звычайна мн. (сарказмы, ‑аў). З’едлівыя, кплівыя заўвагі. Сыпаць сарказмамі.

[Ад грэч. sarkasmos.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

супо́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Агульны, сумесны. Дзень выходзіць з-за зямлі, Яснавокі і румяны .. Разлівае ззянне-смех Для супольнае карысці. Колас. Людзі ў згодзе супольнай На дарогі, сцяжыны Выйшлі з песняю вольнай, Дзень сустрэлі зажынак. Калачынскі.

2. Які ажыццяўляецца сумесна з кім‑н. [Камандзір:] — Збяромся мы. .. і абмяркоўваем якую-небудзь супольную баявую аперацыю. Брыль. Мы ўспамінаем наша першае супольнае падарожжа. Лужанін. Ёсць хлеб і тавар, Станкі і машыны Для працы супольнай. Калачынскі.

3. Які належыць усім або некалькім, аб’ядноўвае ўсіх, некалькіх. Супольная маёмасць. □ Вось чаму кожны лічыць за высокі гонар атрымаць акрайчык караваю і тым самым далучыцца да супольнага скарбу. Усікаў. Колькі нявыпітай брагі У нас за супольным сталом! Танк.

4. Аднолькавы з кім‑н., уласцівы каму‑н. адначасова з іншымі. Супольныя інтарэсы. / у знач. наз. супо́льнае, ‑ага, н. Галава і Сухарукі мелі шмат супольнага ў сваіх характарах: абодва палохаліся пісаных паперак і бліскучых гузікаў. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)