усхапі́цца, -хаплю́ся, -хо́пішся, -хо́піцца; зак.

1. Хуткім рухам падняцца з месца.

У. з крэсла.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Хутка і нечакана пачацца.

Пасля адлігі ўсхапіўся мароз.

Усхапілася полымя.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Нечакана ўтварыцца, з’явіцца (пра мазалі, прышчы і пад.).

Усхапіліся крывавыя мазалі.

|| незак. усхо́плівацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

усхапі́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. усхаплю́ся усхо́пімся
2-я ас. усхо́пішся усхо́піцеся
3-я ас. усхо́піцца усхо́пяцца
Прошлы час
м. усхапі́ўся усхапі́ліся
ж. усхапі́лася
н. усхапі́лася
Загадны лад
2-я ас. усхапі́ся усхапі́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час усхапі́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

усхапі́цца сов.

1. (быстро встать) вскочи́ть, подня́ться;

2. (о волдыре и т.п.) вскочи́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

усхапі́цца, ‑хаплюся, ‑хопішся, ‑хопіцца; зак.

1. Хутка ўстаць. Гарбачоў усхапіўся з крэсла, захадзіў па кабінеце. Шашкоў. Хлапчукі паўзком па разоры, па разоры — назад да гумна. Усхапіліся, пабеглі. Паўлаў. // Хутка стаць на ногі. Усхапіўся [Назар] на ногі і хуценька пачаў абуваць чаравікі, быццам і яму трэ было спяшацца на работу. Сабаленка. // Разм. Прачнуўшыся, хутка падняцца з пасцелі; рана ўстаць. Будзіць не давялося: і Раечка і Сямён усхапіліся. Лобан. Назаўтра Міхась усхапіўся да сонца. Якімовіч.

2. перан. Хутка і нечакана пачацца. Пасля адлігі ўсхапіўся мароз. □ Хутка ўсхапілася полымя. Затрашчала, загуло. Гаўрылкін.

3. З’явіцца, ускочыць (пра мазалі, прышчы і пад.). На далонях у хлопцаў усхапіліся крывавыя мазалі. Карпаў. А з Адамам Капам здарылася бяда — ён заснуў на сонцы і назаўтра ў яго ажно пухіры на жываце ўсхапіліся. Нядзведскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

усхо́плівацца гл. усхапіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

привскочи́ть сов. падхапі́цца, усхапі́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

усхо́плівацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да усхапіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

подхвати́ться прост. падхапі́цца, падхваці́цца, усхапі́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

успу́дзіцца, ‑дзіцца; зак.

Спужаўшыся, падняцца, усхапіцца, памчацца. Коні ўспудзіліся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўсхо́плівацца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -аецца; -аемся, -аецеся, -аюцца; зак.

Усхапіцца — пра ўсіх, многіх ці пра ўсё, многае.

П. са сну.

На руках паўсхопліваліся пухіры.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)