усто́йлівы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. усто́йлівы усто́йлівая усто́йлівае усто́йлівыя
Р. усто́йлівага усто́йлівай
усто́йлівае
усто́йлівага усто́йлівых
Д. усто́йліваму усто́йлівай усто́йліваму усто́йлівым
В. усто́йлівы (неадуш.)
усто́йлівага (адуш.)
усто́йлівую усто́йлівае усто́йлівыя (неадуш.)
усто́йлівых (адуш.)
Т. усто́йлівым усто́йлівай
усто́йліваю
усто́йлівым усто́йлівымі
М. усто́йлівым усто́йлівай усто́йлівым усто́йлівых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

усто́йлівы, -ая, -ае.

1. Які стаіць цвёрда, не хістаючыся, не падаючы.

Устойлівая апора.

Устойлівая раўнавага.

2. перан. Які не паддаецца ваганням, пастаянны, стойкі, цвёрды.

Устойлівыя ўраджаі.

Устойлівая валюта.

У. характар.

|| наз. усто́йлівасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

усто́йлівы

1. усто́йчивый;

~вая апо́ра — усто́йчивая опо́ра;

у. абца́с — усто́йчивый каблу́к;

2. усто́йчивый; постоя́нный;

~вая валю́та — усто́йчивая валю́та;

~выя по́гляды — усто́йчивые (постоя́нные) взгля́ды;

~вае надво́р’е — усто́йчивая пого́да;

3. сто́йкий;

у. газ — сто́йкий газ

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

усто́йлівы, ‑ая, ‑ае.

1. Здольны цвёрда стаяць, трымацца, не хістаючыся, не падаючы. Напэўна, у нашым выратаванні немалая заслуга і лодкі, вельмі пад’ёмістай і ўстойлівай на вадзе. Кірэенка. Цягуча, нудна скрыпіць пад нагамі верхняя ступенька канторскага ганка, і я хутчэй ступаю на ніжнюю, больш устойлівую. Палтаран. Вось нарэшце зямля — цвёрдая і ўстойлівая. Мележ.

2. Які не паддаецца зменам, хістанням; пастаянны. Устойлівыя цэны. Устойлівая валюта. Устойлівы характар. □ Перадавыя раёны і гаспадаркі абавязаліся дасягнуць высокіх, устойлівых ураджаяў сельскагаспадарчых культур. «Звязда». // Замацаваны традыцыяй. Устойлівы звычай.

3. перан. Які не паддаецца пабочнаму ўплыву, змяненню; стойкі. Устойлівыя погляды.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стабі́льны, -ая, -ае.

Устойлівы, пастаянны, які не мяняецца.

С. прыбытак.

Стабільнае напружанне.

|| наз. стабі́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

несакруша́льны, -ая, -ае (кніжн.).

Такі, якога нельга зруйнаваць, разбурыць; устойлівы.

Несакрушальная воля народа.

|| наз. несакруша́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

радыяўсто́йлівы, ‑ая, ‑ае.

Устойлівы да радыяцыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трыва́лы, -ая, -ае.

1. Устойлівы, моцны, які з цяжкасцю паддаецца разбурэнню, надзейны.

Трывалая апора.

Т. будынак.

2. перан. Вынослівы, стойкі, цярплівы.

Т. чалавек.

Т. характар.

3. Які не мяняецца, надзейны, устойлівы.

Т. мір.

Трывалая эканамічная аснова.

4. Пра яду: сытны, пажыўны (разм.).

Т. абед.

|| наз. трыва́ласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

канста́нтны, ‑ая, ‑ае.

Пастаянны, нязменны, устойлівы. Канстантныя формы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́трыманы, -ая, -ае.

1. Строга паслядоўны, устойлівы.

В. стыль дэкарацый.

2. Які ўмее валодаць сабой.

В. чалавек.

|| наз. вы́трыманасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)