успы́хваць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. успы́хваю успы́хваем
2-я ас. успы́хваеш успы́хваеце
3-я ас. успы́хвае успы́хваюць
Прошлы час
м. успы́хваў успы́хвалі
ж. успы́хвала
н. успы́хвала
Загадны лад
2-я ас. успы́хвай успы́хвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час успы́хваючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

успы́хваць несов., в разн. знач. вспы́хивать; воспламеня́ться; см. успы́хнуць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

успы́хваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да успыхнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

успы́хнуць, -ну, -неш, -не; -ні́; зак.

1. Раптоўна разгарэцца, загарэцца.

Успыхнула запалка.

Успыхнуў пажар.

2. перан. Раптоўна пачацца, узнікнуць (пра пачуцці, грамадскія ўзрушэнні і пад.).

Успыхнуў бой.

Успыхнула сварка.

3. перан. Пачырванець (ад хвалявання, збянтэжанасці і пад.).

|| незак. успы́хваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. успы́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж. (да 1 і 2 знач.).

У. бензіну.

У. тыфу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

загара́льнасць, ‑і, ж.

Здольнасць загарацца, успыхваць полымем. Загаральнасць паліва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

успы́хванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. успыхваць — успыхнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сцынтылява́ць

‘іскраваць, успыхваць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. сцынтылю́е сцынтылю́юць
Прошлы час
м. сцынтылява́ў сцынтылява́лі
ж. сцынтылява́ла
н. сцынтылява́ла
Дзеепрыслоўе
цяп. час сцынтылю́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

воспламеня́ться

1. загара́цца, зага́рвацца, узгара́цца, узга́рвацца; (вспыхивать) успы́хваць;

2. страд. запа́львацца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вспы́хивать несов.

1. (о пламени) успы́хваць; шуга́ць, загара́цца;

2. перен. (о войне, забастовке и т. п.) выбуха́ць, успы́хваць, пачына́цца;

3. (краснеть) чырване́ць, загара́цца чы́рванню;

4. (быть охваченным гневом, страстью) ускіпа́ць, узгара́цца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Жыгаце́ць ’гарэць, успыхваць’ (зэльв., Нар. словатв., 16). Ад дзеяслова жыгаць ’бліскаць’ з суфіксам ‑ацець, які выкарыстоўваецца для апісання многакратнага перарывістага дзеяння ў дзеясловах гучання і свячэння (параўн. жухацець, грукацець, бразгацець, шаргацець і інш.), ці праз прамежкавы этап — наз. з суф. *‑ot‑ (> ‑ат‑ > ац‑) са значэннем ’мнагакратнае ўспыхванне’ ы́гат, адкуль з суф. ‑ець дзеяслоў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)