успу́чыць гл. пучыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

успу́чыць

дзеяслоў, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. успу́чыць -
Прошлы час
м. - -
ж. -
н. успу́чыла

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

успу́чыць сов. вспу́чить

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

успу́чыць, ‑чыць; звычайна безас., зак., што.

Узняць пузыром, зрабіць выпуклым. Лёд успучыла на рэчцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пу́чыць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ыць; незак.

Уздымаць, рабіць выпуклым.

Вецер пучыць брызент.

|| незак. успу́чыць, -ыць і вы́пучыць, -ыць.

|| наз. пу́чанне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

успу́чваць, ‑ае.

Незак. да успучыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вспу́чить сов. успу́чыць; (живот) безл. успу́шыць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

успу́чаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад успучыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

успу́чванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. успучваць — успучыць і стан паводле знач. дзеясл. успучвацца — успучыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напу́чыць

успучыць, выставіць што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. напу́чу напу́чым
2-я ас. напу́чыш напу́чыце
3-я ас. напу́чыць напу́чаць
Прошлы час
м. напу́чыў напу́чылі
ж. напу́чыла
н. напу́чыла
Загадны лад
2-я ас. напу́ч напу́чце
Дзеепрыслоўе
прош. час напу́чыўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)