успе́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; зак.

Тое, што і паспець².

Успела схадзіць у магазін да яго закрыцця.

У. на цягнік.

|| незак. успява́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

успе́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. успе́ю успе́ем
2-я ас. успе́еш успе́еце
3-я ас. успе́е успе́юць
Прошлы час
м. успе́ў успе́лі
ж. успе́ла
н. успе́ла
Загадны лад
2-я ас. успе́й успе́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час успе́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

успе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Змагчы зрабіць што‑н. своечасова, у тэрмін. За свае дваццаць шэсць год.. [Кастусь Каліноўскі] ўспеў зрабіць многае. С. Александровіч. І посуд Алеся прыбрала, І ўспела схадзіць на раку. Калачынскі. // Прыйсці ў які‑н. стан за які‑н. час. Малако ўспее за дзень скіснуць. // Прыбыць куды‑н. у час, не спазніцца. [Брадзнік:] — Няма калі чакаць, бабуля.. Дадому трэба дабірацца.. — Даедзеце шчэ, успееце. Кандрусевіч.

•••

Не ўспець (што‑н. зрабіць) як... — тое, што і не паспець (што‑н. зрабіць) як... (гл. паспець ​2). [Жанчына:] — Вы яшчэ і падняцца не ўспееце, як .. [гаспадар] можа вярнуцца. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

успява́ць гл. успець.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

успява́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да успець.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Наўскура́ць (nauskurać) ’паспець, успець’ (Арх. Федар.). Гл. ускураць ’спяшацца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Наста́рчыцца ’назапасіцца, старанна ўдосталь нарыхтаваць чаго-небудзь’ (Нас., Сцяшк. Сл.), укр. настарчити ’прыпасці, даставіць удосталь’. Відаць, запазычана з польск. nastarczyć (się)успець дастаць што-небудзь; задаволіць патрэбу’, ад starczyć ’зрабіць дастатковым’ (гл. старчыць), што паводле Брукнера (514), з першапачатковага statczyć (да *stati, параўн. даститак, дастатковы і пад.), гл. стачыць ’быць дастатковым’; параўн. настичыцца ’набрацца’ (Юрч.), укр. настачитися ’назапасіцца’ рус. настачиться ’запасціся чым-небудзь у дастатковай колькасці’ і г. д.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)