уско́сны, -ая, -ае.
1. Не непасрэдны, пабочны; проціл. прамы.
Ускосныя звесткі.
Ускосныя доказы.
Абвінавачванне ўскосна (прысл.) датычыць і яе.
2. У граматыцы пра перадачу чужой мовы: які выражаецца даданым сказам.
Ускосная мова.
Ускоснае пытанне.
○ Ускоснае дапаўненне — у граматыцы: дапаўненне ў любым склоне, акрамя вінавальнага без прыназоўніка.
Ускосны склон — у граматыцы: усякі склон, акрамя назоўнага.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
уско́сны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
уско́сны |
уско́сная |
уско́снае |
уско́сныя |
| Р. |
уско́снага |
уско́снай уско́снае |
уско́снага |
уско́сных |
| Д. |
уско́снаму |
уско́снай |
уско́снаму |
уско́сным |
| В. |
уско́сны (неадуш.) уско́снага (адуш.) |
уско́сную |
уско́снае |
уско́сныя (неадуш.) уско́сных (адуш.) |
| Т. |
уско́сным |
уско́снай уско́снаю |
уско́сным |
уско́снымі |
| М. |
уско́сным |
уско́снай |
уско́сным |
уско́сных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
уско́сны в разн. знач. ко́свенный;
~ныя до́казы — ко́свенные доказа́тельства;
у. намёк — ко́свенный намёк;
~ным шля́хам — ко́свенным путём;
○ ~ныя скло́ны — грам. ко́свенные падежи́;
~ная мо́ва — грам. ко́свенная речь;
~нае дапаўне́нне — грам. ко́свенное дополне́ние;
~ныя пада́ткі — фин. ко́свенные нало́ги
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
уско́сны, ‑ая, ‑ае.
Які не выказваецца, не выяўляецца непасрэдна; пабочны. Ёсць у мяне пад рукамі толькі скупыя ўскосныя звесткі, знойдзеныя даследчыкамі ў розных архівах. Мехаў. Цяпер я добра ведала, што не толькі не маю права нешта сказаць Віктару.., бо сказаць, гэта значыць зрабіць ускосны папрок яму. Савіцкі. Важным сродкам выяўлення ўнутранага свету чалавека з’яўляецца ў К. Чорнага ўскосная партрэтная характарыстыка. «Полымя». [Чаур]: — Твае любімыя дэтэктывы сцвярджалі: калі няма прамых доказаў, шукай ускосныя. Шыцік.
•••
Ускосная мова гл. мова.
Ускосныя падаткі гл. падатак.
Ускосныя склоны гл. склон.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
непрамы́, ‑ая, ‑ое.
Ускосны. Непрамое дзяленне клетак. Непрамыя выбары.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
акцы́з, -у, м.
Ускосны падатак на тавары шырокага спажывання і паслугі, які ўваходзіць у іх кошт і складае частку бюджэту краіны.
|| прым. акцы́зны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Пасрэ́дны ’невысокі па якасці, звычайны’ (ТСБМ). Калька з рус. посредственный пры ад’ідэацыі польск. pośredni ’ускосны’, ’сярэдні’, ’дапаможны’. Мае кніжны характар. Параўн., аднак, серб.-харв. по̀средан ’пасрэдны’, ’сярэдні’, ’ускосны’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
акцы́з, ‑у, м.
1. У капіталістычных краінах — ускосны падатак на прадметы шырокага спажывання, які прадпрыемцы ўключаюць у прадажную цану тавару.
2. Разм. уст. Назва ўстаноў, якія збіраюць такі падатак. Служыць у акцызе.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Неўзаме́ткі ’непрыкметна, незаўважальна’ (Касп., Сл. ПЗБ), неўзаме́тку ’тс’ (Нас., ТС), неўзаме́тцы ’незаўважальна, непрыкметна’ (ТС). З прыназоўнікавых словазлучэнняў не ў заметкі і пад. (ускосны склон назоўніка).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ко́свенный в разн. знач. уско́сны;
ко́свенные падежи́ грам. уско́сныя скло́ны;
ко́свенная речь грам. уско́сная мо́ва;
ко́свенное дополне́ние грам. уско́снае дапаўне́нне;
ко́свенный вопро́с грам. уско́снае пыта́нне;
ко́свенные нало́ги фин. уско́сныя пада́ткі;
ко́свенные ули́ки уско́сныя до́казы;
ко́свенный луч физ. уско́сны праме́нь;
ко́свенным путём уско́сным шля́хам;
ко́свенный намёк уско́сны намёк;
ко́свенные удобре́ния с.-х. уско́сныя ўгнае́нні.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)