усклі́кнуць, -ну, -неш, -не; -ні́; зак.

Вымавіць што-н. гучна, усхвалявана, з пачуццём.

|| незак. ускліка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

усклі́кнуць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. усклі́кну усклі́кнем
2-я ас. усклі́кнеш усклі́кнеце
3-я ас. усклі́кне усклі́кнуць
Прошлы час
м. усклі́кнуў усклі́кнулі
ж. усклі́кнула
н. усклі́кнула
Загадны лад
2-я ас. усклі́кні усклі́кніце
Дзеепрыслоўе
прош. час усклі́кнуўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

усклі́кнуць сов. воскли́кнуть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

усклі́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Вымавіць, сказаць што‑н. гучна, усхвалявана, з пачуццём. — Та-ата! — усклікнуў Марык і спрытна ашчарэпіў бацьку за шыю. Пальчэўскі. — Ах, сынок! — усклікнула маці і схапілася за галаву. Дамашэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

воскли́кнуть сов. ускры́кнуць, усклі́кнуць, вы́гукнуць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ускліка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да усклікнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

усклі́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да усклікнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ву́хнуць, -ну, -неш, -не; -ні; зак.

1. Усклікнуць «вух».

Вухнуўшы, ударыў ломам па лёдзе.

Вухнула сава.

2. Тое, што і бухнуць¹ (у 1 знач.).

Глуха вухнуў гром.

|| незак. ву́хкаць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. ву́хканне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ву́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

1. Усклікнуць «вух», выказваючы здзіўленне, захапленне. // Адазвацца падобным гукам (пра некаторых птушак). Сава і вухнула, сабраўшы дух: «Ку-га, ку-га, вух-вух!» Дубоўка.

2. Тое, што і бухнуць ​1 (у 1 знач.). За Дзвіною глуха вухнуў гром. Савіцкі. Аднекуль з дарогі вухнуў лёгкі мінамёт. Няхай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

а́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., аднакр.

1. Разм. Усклікнуць «ах», выказваючы якое‑н. пачуццё: захапленне, здзіўленне, шкадаванне, страх, смутак і пад. [Мікалай Іванавіч:] — Бываюць цікавыя сюжэтныя павароты ды такія нечаканыя, што ахнеш ад здзіўлення. Шахавец.

2. Разм. Выбухнуць, разарвацца, стрэліць, абрушыцца і г. д. Пакуль.. [Капейка] паспеў шыбануць за вугал хаты — граната ахнула!.. Брыль.

3. каго-што. Разм. Моцна выцяць. Ахнуць па галаве.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)