усва́таць гл. сватаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

усва́таць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. усва́таю усва́таем
2-я ас. усва́таеш усва́таеце
3-я ас. усва́тае усва́таюць
Прошлы час
м. усва́таў усва́талі
ж. усва́тала
н. усва́тала
Загадны лад
2-я ас. усва́тай усва́тайце
Дзеепрыслоўе
прош. час усва́таўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

усва́таць сов. (каму; каго, што) прям., перен. сосва́тать;

ёй усва́талі ўдаўца́ — ей сосва́тали вдовца́;

мне хаце́лі ўсва́таць няспра́ўны магнітафо́н — мне хоте́ли усва́тать неиспра́вный магнитофо́н

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

усва́таць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм.

1. Сватаючы, дабіцца згоды на шлюб; сасватаць. [Несцер Іпатавіч:] — Нават дзецюка самага лепшага ва ўсім Турчанскім раёне вам [Валянціна Фёдараўна] за мужа ўсватаў. Дубоўка.

2. перан. Уладкаваць каго‑н. куды‑н. — Ат, — пачуўся насмешлівы голас Лясовіча, — вы самі, Сцяпан Захаравіч, усваталі яго ў старшыні і робіце выгляд, што плачаце. Хадкевіч. Думаў я пра гэта і вечарам, калі клаўся спаць на сваім новым ложку ў хаце цёткі Антоніхі, куды мяне ўсватаў на жыхарства калгасны бухгалтар. Нядзведскі. // Схіліць каго‑н. да чаго‑н. [Усевалад:] — Баюся нават сказаць, Барыс. Вельмі ж у цяжкую справу ты мяне ўсватаў. Скрыган. // Навязаць каму‑н. што‑н. Кожнай з гэтых баб хацелася больш за ўсіх увайсці ў Аміліна давер’е, бо гэта быў тавар, які можна было ўсватаць шмат каму, і мець ад гэтага нейкі заработак. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сва́таць, -аю, -аеш, -ае; незак., каго-што.

1. каму. Прапаноўваць каго-н. у мужы ці ў жонкі.

Сваталі яму многа дзяўчат.

2. Прасіць згоды на шлюб з кім-н. (у жанчыны або ў яе радні).

С. дачку суседа.

3. перан. Настойліва прапаноўваць што-н. (заняць якую-н. пасаду, выступіць у каго-н. або выкарыстаць што-н., назначыць у якасці каго-н. і пад.; разм.).

С. у кіраўнікі.

|| зак. пасва́таць, -аю, -аеш, -ае; -аны, сасва́таць, -аю, -аеш, -ае; -аны, вы́сватаць, -аю, -аеш, -ае; -аны і усва́таць, -аю, -аеш, -ае; -аны.

|| наз. сва́танне, -я, н. і сватаўство́, -а́, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)