уро́длівы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. уро́длівы уро́длівая уро́длівае уро́длівыя
Р. уро́длівага уро́длівай
уро́длівае
уро́длівага уро́длівых
Д. уро́дліваму уро́длівай уро́дліваму уро́длівым
В. уро́длівы (неадуш.)
уро́длівага (адуш.)
уро́длівую уро́длівае уро́длівыя (неадуш.)
уро́длівых (адуш.)
Т. уро́длівым уро́длівай
уро́дліваю
уро́длівым уро́длівымі
М. уро́длівым уро́длівай уро́длівым уро́длівых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Вы́мя (БРС, Нас., Яруш., Шат., Касп., Бяльк., Грыг.), вымянё (Сцяшк.), вы́мэне (Бес.), вы́мне, вымянё (Шатал.), вы́мʼе (З нар. сл.), йи́ме, і́мʼе (Ліс.). Рус. вы́мя, дыял. вы́ме, укр. ви́мʼе, ст.-рус. вымя, род. скл. вымене, польск. wymię, в.-луж. wumjo, н.-луж. humje, чэш. výmě, славац. vemä, серб.-харв. ви̏ме, славен. víme; балг. ви́ме, макед. ви́ме. Роднаснае ст.-інд. ū́har, род. скл. ū́dhnas, лац. ūber, ‑eris ’шчодры; уродлівы; вымя’, грэч. οὖθαρ, род. скл. οὕθατος ’вымя’, ст.-в.-ням. ûtar ’вымя’, ст.-англ. úder (Траўтман, 334; Вальдэ, 810; Праабражэнскі, 1, 104; Мікала, BB, 22, 243). Іншая ступень чаргавання ў рус. у́деть, у́дить ’набухаць’ (Фасмер, там жа; Геаргіеў, 148), якія Якабсон (IJSLP, 1, 1959, 273) далей супастаўляе з уд (гл. вуды). Фасмер (1, 368 і наст.) прыводзіць таксама супастаўленне Фартунатава (у Когена, ИОРЯС, 17, 4, 402) з лац. sūmen, магчыма, з *sū‑ūdhmen ’свіное вымя’ і і.-е. праформу аднаўляе як *ūd(h)men. Аднак, як пераканаўча паказаў Хэмп (Этимология, 1970, 263 і наст.), трэба адмовіцца ад гэтага параўнання і форму *ūd(h)men лічыць балта-славянскай інавацыяй, як гэта меркавалі яшчэ Траўтман (там жа; з і.-е. *ūdh‑r, ūdh‑n‑), Фрыск (2, 442 і наст.) і Махэк₂ (704 і наст.). Параўн. літ. tešmuõ ’вымя’ ад tė̃šti ’набракаць (аб частцы цела або аб вымеш)’. Такім чынам, *ūd(h)men (< ṓudhr, ūdhnés), відавочна, ’набраканне’ (гл. Хэмп, там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)