ураўнава́жваць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. ураўнава́жваю ураўнава́жваем
2-я ас. ураўнава́жваеш ураўнава́жваеце
3-я ас. ураўнава́жвае ураўнава́жваюць
Прошлы час
м. ураўнава́жваў ураўнава́жвалі
ж. ураўнава́жвала
н. ураўнава́жвала
Загадны лад
2-я ас. ураўнава́жвай ураўнава́жвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час ураўнава́жваючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ураўнава́жваць несов. уравнове́шивать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ураўнава́жваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да ураўнаважыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ураўнава́жыць, -жу, -жыш, -жыць; -жаны; зак., што.

1. Зрабіць аднолькавым па вазе.

У. шалі вагаў.

2. перан. Дабіцца раўнавагі, зрабіць роўным, ураўнаваць адно з другім.

У. сілы праціўнікаў.

|| незак. ураўнава́жваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уравнове́шивать несов. ураўнава́жваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ураўнава́жванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. ураўнаважваць — ураўнаважыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ураўнава́жвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да ураўнаважыцца.

2. Зал. да ураўнаважваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кампенсава́ць, -су́ю, -су́еш, -су́е; -су́й; -сава́ны; зак. і незак., каго-што.

1. Аплаціць (аплачваць), пакрыць (пакрываць) выдаткі, страты, чужую працу і інш.

К. страты.

К. згублены час.

2. Ураўнаважыць (ураўнаважваць), замяніць (замяняць) чым-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

выве́шивать​II несов.

1. (определять вес) адва́жваць, выва́жваць;

2. (уравновешивать) ураўнава́жваць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

балансава́ць, -су́ю, -су́еш, -су́е; -су́й; незак.

1. Захоўваць пры няўстойлівым становішчы раўнавагу пры дапамозе рухаў цела.

Б. на канаце.

2. Падводзіць баланс¹ (у 2 знач.; спец.).

3. што. Прыводзіць у адпаведныя суадносіны ўзаемазвязаныя часткі чаго-н. (спец.).

4. што. Ураўнаважваць рухомыя дэталі машын, механізмаў (спец.).

|| зак. збалансава́ць, -су́ю, -су́еш, -су́е; -су́й; -сава́ны.

|| наз. балансава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)