ура́жлівы, -ая, -ае.

Які лёгка паддаецца ўражанням, вельмі чулы.

Уражлівае дзіця.

|| наз. ура́жлівасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ура́жлівы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ура́жлівы ура́жлівая ура́жлівае ура́жлівыя
Р. ура́жлівага ура́жлівай
ура́жлівае
ура́жлівага ура́жлівых
Д. ура́жліваму ура́жлівай ура́жліваму ура́жлівым
В. ура́жлівы (неадуш.)
ура́жлівага (адуш.)
ура́жлівую ура́жлівае ура́жлівыя (неадуш.)
ура́жлівых (адуш.)
Т. ура́жлівым ура́жлівай
ура́жліваю
ура́жлівым ура́жлівымі
М. ура́жлівым ура́жлівай ура́жлівым ура́жлівых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ура́жлівы впечатли́тельный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ура́жлівы, ‑ая, ‑ае.

Які лёгка паддаецца ўражанням, вельмі чулы. Уражлівае дзіця. □ Мама яшчэ пазаўчора сказала ім, старэйшым: — За вас я спакойна. За Віку баюся, яна такая ўражлівая. Не крыўдзіце яе. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

впечатли́тельный ура́жлівы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чу́ткі, -ая, -ае.

1. Які лёгка і добра ўспрымае што-н. слыхам, нюхам.

Чуткія сабакі.

2. Уражлівы, успрыімлівы.

Чуткая душа.

3. Неглыбокі, лёгкі.

Ч. сон.

|| наз. чу́ткасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паэты́чны, -ая, -ае.

1. гл. паэзія.

2. Прасякнуты паэзіяй, поўны хараства.

П. малюнак прыроды.

3. Мастацкі, творчы.

Паэтычнае чуццё.

Паэтычная задума.

4. Эмацыянальны, уражлівы.

Паэтычная натура.

|| наз. паэты́чнасць, -і, ж. (да 2 і 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рані́мы, ‑ая, ‑ае.

Якому лёгка прычыніць душэўны боль, пакуты; уражлівы. Гады і нягоды сагнулі старэчую спіну, але душа маці засталася простай, чулай, лёгка ранімай. Калеснік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чу́лы, -ая, -ае.

1. Які адносіцца да каго-н. з любоўю, уважліва, спагадліва.

Ч. чалавек.

2. Які сведчыць пра ўважлівасць, спагадлівасць да людзей.

Чулыя словы.

3. Уражлівы, успрымальны.

Чулае дзіцячае сэрца.

4. Які тонка, лёгка ўспрымае што-н. органамі пачуццяў.

Ч. слых.

|| наз. чу́ласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цыні́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які праяўляе цынізм, бессаромнасць. Знешне грубаваты і цынічны, Славік быў уражлівы. Шамякін.

2. Поўны цынізму, бессаромнасці. Цынічная абраза. □ [Галіна:] — О, як я ўзлавалася на цябе! Мне ўсё ўспаміналася тая жанчына, нават не жанчына, а ліст яе да цябе — нахабны, цынічны, — ад чаго мне яшчэ горш балела, бо я бачыла, якая гразь прыліпае да цябе... Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)