ураджа́йны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ураджа́йны ураджа́йная ураджа́йнае ураджа́йныя
Р. ураджа́йнага ураджа́йнай
ураджа́йнае
ураджа́йнага ураджа́йных
Д. ураджа́йнаму ураджа́йнай ураджа́йнаму ураджа́йным
В. ураджа́йны (неадуш.)
ураджа́йнага (адуш.)
ураджа́йную ураджа́йнае ураджа́йныя (неадуш.)
ураджа́йных (адуш.)
Т. ураджа́йным ураджа́йнай
ураджа́йнаю
ураджа́йным ураджа́йнымі
М. ураджа́йным ураджа́йнай ураджа́йным ураджа́йных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ураджа́йны

прыметнік, адносны

ураджа́йны в разн. знач. урожа́йный; (обильный хлебом — ещё) хлеборо́дный, хле́бный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ураджа́йны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да ўраджаю. Ураджайныя ведамасці.

2. Які характарызуецца багатым ураджаем. Быў той год ураджайным, як ніколі. Жыты ў полі стаялі сцяной. Лынькоў. Сподам сцелецца ягаднік — яркія пацеркі суніц і сіваватыя, асабліва ўраджайныя сёлета, чарніцы. Брыль. // перан. Разм. Багаты на што‑н. 1958 і 1959 гады былі ўраджайныя на першыя паэтычныя зборнікі і ў пераважнай большасці добрыя. Лужанін. На паэмы пасляваенны час, можна сказаць, быў у нашай літаратуры ўраджайны. Лойка.

3. Які вызначаецца высокай ураджайнасцю. Ураджайны сорт пшаніцы. Ураджайная культура.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ураджа́й, -ю, мн. -і, -яў, м.

1. Колькасць збожжа, пладоў, раслін, якая ўрадзілася, вырасла.

Сабраць у.

Добры ў. садавіны.

2. Вялікая колькасць збожжа, пладоў, раслін, якая ўрадзілася.

Калі добра ўзарэш, то і ў. збярэш (прыказка). На дзяўчат у. (перан.: вельмі многа; жарт.).

|| прым. ураджа́йны, -ая, -ае (да 2 знач.).

Ураджайныя гатункі пшаніцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ураджайны, урадлівы, плённы, пладаносны, умалотны; хлебародны, хлебадайны (паэт.); плодны (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

хлеборо́дный урадлі́вы, ураджа́йны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

урожа́йный

1. ураджа́йны;

2. (плодородный) урадлі́вы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

многохле́бный хле́бны, бага́ты на хлеб, мнагахле́бны, шматхле́бны; (урожайный) ураджа́йны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

засы́пацца¹, -ы́плюся, -ы́плешся, -ы́плецца; -ы́пся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пра сыпкае: трапіць куды-н. усярэдзіну, за што-н.

Снег засыпаўся за каўнер.

2. Пакрыцца, напоўніцца чым-н. сыпучым.

З. да краёў.

3. чым. Мець чаго-н. у вялікай колькасці (разм.).

Ураджайны год, хлебам можна з.

|| незак. засыпа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)