упрэ́гчыся

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. упрагу́ся упражо́мся
2-я ас. упражэ́шся упражаце́ся
3-я ас. упражэ́цца упрагу́цца
Прошлы час
м. упро́гся упрэ́гліся
ж. упрэ́глася
н. упрэ́глася
Загадны лад
2-я ас. упражы́ся упражы́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час упро́гшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

упрэ́гчыся I сов., прям., перен. впря́чься

упрэ́гчыся II сов., см. упра́жыцца

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

упрэ́гчыся 1, упрагуся, упражэшся, упражэцца; упражомся, упражацеся, упрагуцца; пр. упрогся, упрэглася; заг. упражыся; зак.

1. Запрэгчы сябе ў павозку, воз і пад. Узлажыўшы хамут з дугою на калёсы, Сяргей упрогся і пацягнуў у гай. Нікановіч.

2. перан. Разм. Уключыцца ў работу, многа і цяжка працаваць. Па духу пісьма можна было зразумець, што.. [Кудзельскі] на новым месцы ўжо абжыўся як след і па-сапраўднаму ўпрогся ў работу. Алешка. [Андрэй] вярнуўся перад жнівом дахаты і зноў упрогся ў ярмо на бацькавай гаспадарцы. Машара.

упрэ́гчыся 2, упражэцца; пр. упрогся, упрэглася; зак.

Тое, што і упражыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

упрэ́гчы¹, -рагу́, -ражэ́ш, -ражэ́; -ражо́м, -ражаце́, -рагу́ць; -ро́г, -рэ́гла; -ражы́; -ро́жаны; зак., каго (што) у што.

Тое, што і запрэгчы.

У. каня ў калёсы.

|| незак. упрага́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| звар. упрэ́гчыся, -рагу́ся, -ражэ́шся, -ражэ́цца; -ражо́мся, -ражаце́ся, -рагу́цца; -ро́гся, -рэ́глася; -ражы́ся; зак.

У. ў работу (перан.: уключыцца ў доўгую, цяжкую работу; разм.); незак. упрага́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

впрячься упрэ́гчыся, мног. паўпрага́цца, запрэ́гчыся, мног. пазапрага́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

упрага́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да упрэгчыся.

2. Зал. да упрагаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

упрага́цца несов., возвр., страд. впряга́ться; см. упрэ́гчыся I, упрага́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)