1. Запрэгчы сябе ў павозку, воз і пад. Узлажыўшы хамут з дугою на калёсы, Сяргей упрогся і пацягнуў у гай.Нікановіч.
2.перан.Разм. Уключыцца ў работу, многа і цяжка працаваць. Па духу пісьма можна было зразумець, што.. [Кудзельскі] на новым месцы ўжо абжыўся як след і па-сапраўднаму ўпрогся ў работу.Алешка.[Андрэй] вярнуўся перад жнівом дахаты і зноў упрогся ў ярмо на бацькавай гаспадарцы.Машара.
упрэ́гчыся2, упражэцца; пр. упрогся, упрэглася; зак.
Тое, што і упражыцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
упрэ́гчысягл. упрагацца
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)