уну́рыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; зак., што.

1. у што. Увабраць у што-н. (галаву).

У. галаву ў каўнер.

2. Панура схіліць (галаву).

Унурыў галаву і маўчаў.

3. у што. Утаропіць у што-н. (вочы, погляд).

У. вочы ў стол.

|| незак. уну́рваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

унуры́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. унуру́ уну́рым
2-я ас. уну́рыш уну́рыце
3-я ас. уну́рыць уну́раць
Прошлы час
м. унуры́ў унуры́лі
ж. унуры́ла
н. унуры́ла
Загадны лад
2-я ас. унуры́ унуры́це
Дзеепрыслоўе
прош. час унуры́ўшы

Іншыя варыянты: уну́рыць.

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

уну́рыць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. уну́ру уну́рым
2-я ас. уну́рыш уну́рыце
3-я ас. уну́рыць уну́раць
Прошлы час
м. уну́рыў уну́рылі
ж. уну́рыла
н. уну́рыла
Загадны лад
2-я ас. уну́р уну́рце
Дзеепрыслоўе
прош. час уну́рыўшы

Іншыя варыянты: унуры́ць.

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

уну́рыць сов.

1. пону́рить, опусти́ть (голову);

2. (глаза) уста́вить; уткну́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уну́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.

1. Увабраць у што‑н. (пра галаву). Галя ўнурыла галаву ў пастаўлены каўнер, патупіла вочы, як бы яна не хацела глядзець на кафедру. Сабаленка. Рыжы больш ссутуліўся, унурыў галаву ў плечы. Кавалёў. // Панура нахіліць, схіліць (галаву). Чубар колькі часу чакаў, што адкажа на гэта ваенурач, але той унурыў галаву і сядзеў зноў безуважны. Чыгрынаў. Юрка ўнурыў галаву, здавалася, увесь сціснуўся ў камячок. Настаўніца строга пазірала на яго, думала. М. Ткачоў.

2. Утаропіць у што‑н. (вочы, погляд). Надзейка заірдзелася і ўнурыла вочы ў талерку, але праз момант усміхнулася, падняла чарку, вымавіла: «За маму». Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уну́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да унурыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уну́рваць несов.

1. пону́ривать;

2. уставля́ть; утыка́ть;

1, 2 см. уну́рыць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уну́раны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад унурыць.

2. у знач. прым. З апушчанай галавой, хмурны. Усе сядзелі ўнураныя, паапускаўшы галовы, і пакутліва чакалі, ці скора скончыцца прамова. Дуброўскі. Грэбліва павёўшы брывом, Юрка адклаў кнігу і сеў — унураны, быццам адгароджаны сцяной ад айчыма. Карпаў.

3. у знач. прым. Паглыблены ў што‑н., задуменны. Васіль Дзяцел хмурна кусаў травінку, унураны, непадступны. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)