умо́льваць гл. умаліць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

умо́льваць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. умо́льваю умо́льваем
2-я ас. умо́льваеш умо́льваеце
3-я ас. умо́львае умо́льваюць
Прошлы час
м. умо́льваў умо́львалі
ж. умо́львала
н. умо́львала
Загадны лад
2-я ас. умо́львай умо́львайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час умо́льваючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

умо́льваць несов. умоля́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

умо́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да умаліць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

умалі́ць, умалю́, умо́ліш, умо́ліць; умо́лены; зак., каго (што).

Схіліць да чаго-н. моцнай просьбай, угаворамі, упрасіць.

У. няўступных бацькоў.

|| незак. умо́льваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

умаля́ць несов., см. умо́льваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заблага́ць

‘пачаць маліць, прасіць, умольваць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. заблага́ю заблага́ем
2-я ас. заблага́еш заблага́еце
3-я ас. заблага́е заблага́юць
Прошлы час
м. заблага́ў заблага́лі
ж. заблага́ла
н. заблага́ла
Загадны лад
2-я ас. заблага́й заблага́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час заблага́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

блага́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Маліць, прасіць, умольваць. Благаюць людзі: — Дай нам рады, Вяль, Ратуй, пагібель нас чакае!.. Зарыцкі. Глядзела [маці] на Хадоську вачамі, поўнымі болю і слёз, божкала, жахалася, благала. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

малі́ць, малю, моліш, моліць; незак., каго і без дап.

Надта прасіць, умольваць. У ваччу ўстае Мікіта. Як прасіў, як маліў, як дакараў бацьку, каб вярнуўся на сход! Колас. — Вольга Назараўна! Толькі на вас і надзея! — маліла Ганна Лявонаўна. — Што ж мне рабіць, калі вы не дапаможаце? Корбан. І сэрцам [маці] маліла: хаця ж бы вярнуўся, хаця ж бы не ўбачылі сына фашысты. Гілевіч.

•••

Маліць бога — моцна жадаць чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прасіць, прасіцца, выпрошваць, упрошваць, маліць, маліцца, вымольваць, умольваць, умаляць, кланяцца, хадайнічаць; кленчыць, клянчыць, шапкаваць (разм.); благаць (абл.) □ звяртацца з просьбай, кланяцца ў ногі, цалаваць рукі і ногі, абіваць парогі, біць чалом

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)