ула́шчваць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. ула́шчваю ула́шчваем
2-я ас. ула́шчваеш ула́шчваеце
3-я ас. ула́шчвае ула́шчваюць
Прошлы час
м. ула́шчваў ула́шчвалі
ж. ула́шчвала
н. ула́шчвала
Загадны лад
2-я ас. ула́шчвай ула́шчвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час ула́шчваючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ула́шчваць несов., разг. улеща́ть, зада́бривать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ула́шчваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да улашчыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ула́шчыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак., каго (што) (разм.).

Улагодзіць, задобрыць каго-н.

|| незак. ула́шчваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. ула́шчванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

улеща́ть несов., разг. угаво́рваць, ула́шчваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ула́шчвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да улашчыцца.

2. Зал. да улашчваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ла́шчыць1 ’песціць’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах.), ’прылашчваць, рабіць ласкавым, пяшчотным’ (Нас., Касп.), ’гладзіць жывёлу, забаўляцца з ёю’ (КЭС, лаг.), лашчыцца ’выяўляць ласку да каго-небудзь’, ’паддобрывацца, падлізвацца’ (ТСБМ, Янк. 1, Гарэц., Нас., Бяльк., Касп., Шат., Яруш., КЭС, лаг.) ’мілавацца, галубіцца’ (Сл. паўн.-зах.), ла́шчыньня ’пялегаванне’ (Юрч. Вытв.). Укр. лащити, лащитися і ластитися, рус. беламор. лащитьулашчваць’, смал. ’лашчыць’, валаг., беламор., пск., цвяр., смал. лащиться ’лашчыцца’, польск. łaszczyć się ’гнацца за чым-небудзь’, ’квапіцца’, ’лашчыцца’. Паўн.-слав. laščiti/laščiti sę ’лашчыцца’, ’ласавацца’. Утворана ад laska > ласка (гл.).

Ла́шчыць2, ла́шчыты ’прапітваць аснову шліхтой (Уладз.), ла́шчэння, лашчэ́нне ’насычэнне пражы растворам клейкай вадкасці, каб ніткі былі мацнейшыя і больш гладкія пры тканні’ (Уладз., Сцяшк., Інстр. 2). Запазычана з рус. лощить ’выгладжваць’. Зах.-палес. ла́шчыти мае націск на ла‑, відаць, пад уплывам ла́шчыць1 (рабіць паверхню гладкай, «ласкавай»).

Лашчы́ць ’вашчыць’ (паст., ганц., Сл. паўн.-зах.). З вашчыць < воск (гл.) пад уплывам лексемы ла́шчыць2, рус. лощить.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)