улажэ́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. улажэ́нне улажэ́нні
Р. улажэ́ння улажэ́нняў
Д. улажэ́нню улажэ́нням
В. улажэ́нне улажэ́нні
Т. улажэ́ннем улажэ́ннямі
М. улажэ́нні улажэ́ннях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

улажэ́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

1. Дадатковая рэч (звычайна каштоўная), уложаная ўнутр чаго-н.

Пакет з улажэннем.

2. Звод, збор законаў, пастаноў (уст.).

У. аб пакараннях.

Саборнае ў. 1649 года.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

улажэ́нне ср.

1. (то, что вложено внутрь) вложе́ние;

паке́т з ~жэ́ннем — паке́т с вложе́нием;

2. ист. уложе́ние;

грамадзя́нскае ўлажэ́нне — гражда́нское уложе́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

улажэ́нне, ‑я, н.

1. Дадатковая рэч (звычайна каштоўная), уложаная ўнутр чаго‑н. Бандэроль без недазволеных улажэнняў. Пакет з улажэннем.

2. Уст. Звод, збор законаў, пастаноў. Улажэнне аб пакараннях. Саборнае ўлажэнне 1649 года.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уложе́ние ср., юр. улажэ́нне, -ння ср.; (свод) збор, род. збо́ра м.; (кодекс) ко́дэкс, -са м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вложе́ние

1. уклада́нне, -ння ср.;

капита́льные вложе́ния капіта́льныя ўклада́нні;

2. улажэ́нне, -ння ср.;

паке́т с вложе́нием паке́т з улажэ́ннем;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)