улажэ́нне
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
улажэ́нне |
улажэ́нні |
| Р. |
улажэ́ння |
улажэ́нняў |
| Д. |
улажэ́нню |
улажэ́нням |
| В. |
улажэ́нне |
улажэ́нні |
| Т. |
улажэ́ннем |
улажэ́ннямі |
| М. |
улажэ́нні |
улажэ́ннях |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
улажэ́нне, -я, мн. -і, -яў, н.
1. Дадатковая рэч (звычайна каштоўная), уложаная ўнутр чаго-н.
Пакет з улажэннем.
2. Звод, збор законаў, пастаноў (уст.).
У. аб пакараннях.
Саборнае ў. 1649 года.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
улажэ́нне ср.
1. (то, что вложено внутрь) вложе́ние;
паке́т з ~жэ́ннем — паке́т с вложе́нием;
2. ист. уложе́ние;
грамадзя́нскае ўлажэ́нне — гражда́нское уложе́ние
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
улажэ́нне, ‑я, н.
1. Дадатковая рэч (звычайна каштоўная), уложаная ўнутр чаго‑н. Бандэроль без недазволеных улажэнняў. Пакет з улажэннем.
2. Уст. Звод, збор законаў, пастаноў. Улажэнне аб пакараннях. Саборнае ўлажэнне 1649 года.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Улажэнне аб пакараннях 1885 2/68
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Улажэнне цара Аляксея Міхайлавіча, гл. Саборнае ўлажэнне 1649
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
УЛАЖЭ́ННЕ АЛЯКСЕ́Я МІХА́ЙЛАВІЧА 1649,
гл. ў арт. Саборнае ўлажэнне 1649.
т. 16, с. 217
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЛАЖЭ́ННЕ АБ ПАКАРА́ННЯХ КРЫМІНА́ЛЬНЫХ І ПАПРА́ЎЧЫХ 1845—85,
асноўная крыніца дзеючага крымінальнага права ў Рас. імперыі ў 1846—1917. Кадыфікацыя ўлажэння пачата М.М.Спяранскім і завершана ў 1845. Уведзена ў дзеянне з 1.5.1846. Неаднаразова перапрацоўвалася і дапаўнялася, каб прыстасаваць устарэлыя нормы да новых умоў. У рэдакцыі 1885 дзейнічала да 1917. Большая частка раздзелаў прысвечана ахове грамадска-паліт. ладу дзяржавы. Усе крымін. правапарушэнні падзяляліся на злачынствы і ўчынкі. Сістэма пакаранняў была крайне суровая. Меры пакарання падзяляліся на 2 асн. разрады: крымінальныя, спалучаныя з пазбаўленнем правоў стапу (смяротная кара, ссылка на катаргу, на пасяленне), і папраўчыя (аддаванне ў арыштанцкія роты, зняволенне ў турму і інш.), 11 родаў і 35 ступеней. Асобна прадугледжваліся пакаранні для асоб, якія належалі да саслоўяў, непадлеглых цялесным пакаранням (дваране, купцы вышэйшых гільдый і інш.), і для ўсіх інш. асоб, да якіх ужывалася біццё розгамі, бізунамі і да т.п. Артыкулы аб дзярж. злачынствах (раздз. 3) прадугледжвалі пакаранні ў выглядзе пазбаўлення ўсіх правоў стану і, апрача таго, смяротную кару, ссылку на катаргу (пажыццёва або на 20 гадоў) і інш.
т. 16, с. 217
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
enclosure [ɪnˈkləʊʒə] n.
1. абгаро́джанае ме́сца
2. улажэ́нне (дадатковая рэч у канверце, пакеце)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ЛУ́ПУ (Lupu) Васіль (? — 1661),
гаспадар (князь) васальнага Турцыі Малдаўскага княства ў 1634—53. Пры Л. ў г. Ясы адкрыты Славяна-грэка-лацінская акадэмія (1640) і першая малд. друкарня (1641), дзе выдадзены першы друкаваны збор законаў у Малдове «Улажэнне» (1646). У выніку паходаў Б.Хмяльніцкага ў Малдову (1650 і 1652) Л. вымушаны быў заключыць з ім саюз (1652). У 1653 скінуты з прастола Георгіем Стэфанам. Памёр у зняволенні ў Стамбуле.
т. 9, с. 372
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)