улаго́джваць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. улаго́джваю улаго́джваем
2-я ас. улаго́джваеш улаго́джваеце
3-я ас. улаго́джвае улаго́джваюць
Прошлы час
м. улаго́джваў улаго́джвалі
ж. улаго́джвала
н. улаго́джвала
Загадны лад
2-я ас. улаго́джвай улаго́джвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час улаго́джваючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

улаго́джваць несов. умиротворя́ть; ублажа́ть; ума́сливать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

улаго́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да улагодзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

улаго́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак., каго (што).

Дагаджаючы чым-н., задобрыць, супакоіць, суцешыць.

У. дзіця падарункам.

У. калег жартамі.

|| незак. улаго́джваць, -аю, -аеш, -ае; наз. улаго́джванне, -я, н.

|| наз. улаго́джанне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ублажа́ть несов., разг. улаго́джваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

улаго́джвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да улагодзіцца.

2. Зал. да улагоджваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ума́сливать несов.

1. ма́заць, зма́зваць ма́слам; (натирать) нама́зваць ма́слам;

2. перен., разг. улаго́джваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

улаго́джвацца несов.

1. (успокаиваться) умиротворя́ться; см. улаго́дзіцца;

2. страд. умиротворя́ться; ублажа́ться; ума́сливаться; см. улаго́джваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Лагода ’прыемны спакой, хараство’, ’згода, дружба, прыязнь’ (ТСБМ), лагодзіць ’ладзіць, улагоджваць, дагаджаць’, ’мірыць’ (Нас.), ’лашчыць, прывабліваць’ (ТСБМ), дзярж. ’майстраваць’ (Нар. сл.), лагодзіцца ’мірыцца’, ’рабіцца паблажлівым, літасцівіцца’ (Нас.). Укр. ла́года, ла́гід ’лагода’, ла́годження ’рамонт, выпраўленне’, ’рыхтаванне’, рус. ла́годить ’ладзіць, мірна ўлагоджваць’, ла́года ’лагода, парадак’, ст.-рус. лагодити ’рабіць прыемнае’, ’патакаць’ (XI ст.), ст.-польск. łagoda (XVI ст.), каш. łagoda, польск. łagodność, н.-луж. łagoda, в.-луж. lahoda, чэш., славац. lahoda ’прывабнасць, хараство, чароўнасць’, славен. lágoda ’зло, гарэзлівасць, свавольства, слабасць, нізасць’, lágod, серб.-харв. ла̏года ’прыемнасць, задаволенасць’, ’выгода’. Прасл. lagoda ’парадак, гарманічнасць, згода’, ’выгода, зручнасць, дабрата, прыязны прыемнасць’, якое паходзіць ад < *laga, што мае адпаведнікі ў літ. lóga, logà ’куча’, ’рад, кратнасць’, ’чарга’, logúoti ’складаць, прыводзіць у парадак’, лат. lãga, lãgs ’слой’, ’парадак’, ’здатнасць, здольнасць’. Утворана пры дапамозе суф. ‑oda, напр., свабода, ягада (Буга, Rink., 1, 450; Зубаты, AfslPh, 16, 397; Эндзелін–Мюленбах, 2, 436–437; Фрэнкель, IF, 69, 136; Фасмер, 2, 446). Беспадстаўныя сумненні Бернекера (1, 684), калі ён суадносіць lagoda, прымаючы ў якасці асноўнага значэння ’слабасць, падатлівасць’, з і.-е. *(s)lēg ’слабы’, лац. laxus ’свабодны, які вольна звісае’, ’лагодны’, ст.-ісл. lākr ’благі, малакаштоўны’, ст.-в.-ням. slah ’слабы’. Таксама Младэнаў (268); Махэк₂ (317–318) мяркуе, што lagoda з’яўляецца аддзеяслоўным утварэннем ад lagoditi.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)