украі́нскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да Украіны, украінцаў, які належыць ім. Украінская мова. Украінскі звычай. // Уласцівы ўкраінцам; такі, як ва ўкраінцаў. Украінская вышыўка. Украінская кашуля. Украінскі боршч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ма́занка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Хата, пабудаваная з гліны або дрэва, абмазанага глінай.

Украінская м.

|| прым. ма́занкавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

карбо́ванец, ‑нца, м.

Украінская назва рубля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

украі́нскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. украі́нскі украі́нская украі́нскае украі́нскія
Р. украі́нскага украі́нскай
украі́нскае
украі́нскага украі́нскіх
Д. украі́нскаму украі́нскай украі́нскаму украі́нскім
В. украі́нскі (неадуш.)
украі́нскага (адуш.)
украі́нскую украі́нскае украі́нскія (неадуш.)
украі́нскіх (адуш.)
Т. украі́нскім украі́нскай
украі́нскаю
украі́нскім украі́нскімі
М. украі́нскім украі́нскай украі́нскім украі́нскіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

каламы́йка, ‑і, ДМ ‑мыйцы; Р мн. ‑мыек; ж.

1. Украінская народная песенька тыпу прыпеўкі. Звоняць каламыйкі прыкарпацкія, Боцікі тупочуць гарачай. Панчанка.

2. Украінскі гуцульскі масавы танец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Коўт ’конскі кал’ (Бяльк.). Параўн. укр. ковтях ’тс’. Украінская форма, відаць, узыходзіць да ковтях ’пасма збітага валосся’. У сваю чаргу апошняе да каўтун (гл.) (ЕСУМ, 2, 488). Такім чынам, бел. коўт можна разглядаць як выпадак зваротнага словаўтварэння да каўтун. Гл. каўцях.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сахаві́лы ’драўляныя вілы для гною’ (ТС, Выг., Сл. Брэсц.), суховілкі ’тс’ (Жыв. сл.), ’вілкі з трыма зубамі’ (пін., Шатал.), ’палка з раздвоенымі канцамі’ (палес., Сл. ПЗБ), соховы́ла ’лапы драўлянай сахі, канцы якіх пераўтвараюцца ў ручкі’ (палес., Нар. лекс.). Беларуска-палеска-украінская ізалекса: параўн. укр. дыял., палес. сохові́ли ’драўляныя вілы для гною’ (Выгонная, Бел.-укр. ізал., 18). Да саха і вілы (гл.), першапачаткова, мабыць, саха, г. зн. палка з раздвоенымі канцамі, якая ўжывалася замест віл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вільго́та1 ’адліга’ (Яруш., Нас., КТС). Запазычана з польск. wilgota ’макрата, вільгаць, вільготнасць’.

Вільго́та2 ’ільгота, аблягчэнне’ (Нас.); ’выгада’ (карм., Мат. Гом.), перан. ’прыволле, раздолле’ (Юрч.). Укр. вільгота ’ільгота, аблягчэнне’, палес. вильгота ’тс’, рус. вольгота ’вольнае жыццё, воля, вольнасць, аблягчэнне’; ’прастор’; ’вызваленне ад дзяржаўнай павіннасці’. Беларуская лексема ўзнікла з ільгота з прыстаўным в‑. Рускія дыялектныя формы, магчыма, з’яўляюцца вынікам кантамінацыі з лексемай воля. Параўн., аднак (Шанскі, 1, В, 154–155). Украінская лексема, відаць, запазычана з бел. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

А́рмія. Рус. армия (з 1705; армея з 1704), укр. армія, польск. armia (з XVII ст.). Саднік-Айцэтмюлер, 1, 29. Вытворныя сведчаць аб аснове з ‑е‑: армейскі, армеец. Ст.-бел., ст.-укр. армея (Бярында), таму наўрад ці патрэбна лічыць зноў запазычаным у XIX ст., як Гіст. лекс., 245, ці нават XX ст., як Гіст. мовы, 2, 148, хаця, магчыма, рускі ўплыў у гэты час садзейнічаў замацаванню слова. Краўчук (ВЯ, 1968, 4, 122) прапануе для ўкраінскай, паводле Агіенка, Иноз. элем. 70 (які аб гэтым гаварыў для рускай мовы), польскае пасрэдніцтва. Паўтарак (Бел. лекс., 135) прапануе шлях: заходнееўрапейскія мовы > польская > руская > украінская і беларуская. Паводле Шанскага, 1, А, 145, рускае з нямецкай; Фасмер, 1, 87 — з нямецкай ці французскай, Брукнер (7) лічыць польскае з нямецкай. Беларуская і ўкраінская маглі быць, як і польская, пасрэднікамі для рускага слова, нельга выключыць украінскую мову як магчымую крыніцу пераходу е > і (Саднік-Айцэтмюлер, там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)