узру́шыць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. узру́шу узру́шым
2-я ас. узру́шыш узру́шыце
3-я ас. узру́шыць узру́шаць
Прошлы час
м. узру́шыў узру́шылі
ж. узру́шыла
н. узру́шыла
Загадны лад
2-я ас. узру́ш узру́шце
Дзеепрыслоўе
прош. час узру́шыўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

узру́шыць, -шу, -шыш, -шыць; -шаны; зак.

1. каго. Моцна ўсхваляваць, устрывожыць.

Гэта падзея ўзрушыла ўсіх.

2. што. Узрыхліць, узварушыць паверхню чаго-н. (разм.).

У. зямлю на градах.

Вецер узрушыў паверхню возера.

|| незак. узруша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і узру́шваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. узрушэ́нне, -я, н. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

узру́шыць сов. возбуди́ть, взволнова́ть; (с большой силой) потрясти́;

гэ́та падзе́я ўзру́шыла мяне́э́то собы́тие возбуди́ло (взволнова́ло, потрясло́) меня́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

узру́шыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; зак.

1. каго. Вельмі моцна ўсхваляваць; устрывожыць. Максіму шмат разоў пісалі пра гераічную смерць бацькі, але напамінак маці неяк асабліва ўзрушыў яго. Шамякін. Над .. балотам аж стогнуць канюхі. .. Узрушыў іх нехта, носяцца, выпрастаўшы крылы. Пташнікаў. Хто ж такі Мартын Рыль, чый арышт узрушыў новага войта? Колас. Песня з-за сцяны ўзрушыла мяне, давяла да нейкай унікальнай хваробы, якую ніякі доктар не адгадае і не вылечыць. Дуброўскі.

2. што. Разм. Узрыхліць, узварушыць паверхню чаго‑н. Узрушыць зямлю па градах. Вецер узрушыў гладзь возера. // перан. Пазбавіць устойлівасці, трываласці; пахіснуць. Хіба не магло так здарыцца, што сярод .. [бальшавікоў] убачылі б мы і Пуліхава, калі б толькі да дзён, што ўзрушылі свет, яму выпала дажыць!.. Мехаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узру́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да узрушыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узрушэ́нне ср. возбужде́ние, волне́ние; потрясе́ние; см. узру́шыць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

воспали́ть сов., уст. (возбудить) узбудзі́ць, узру́шыць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

узруша́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да узрушыць (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скалыхну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак., каго-што.

1. Зварухнуць, захістаць, прымусіць калыхацца.

Вецер скалыхнуў жыта.

С. калыску (гайдануць з боку ў бок).

2. перан. Усхваляваць, узрушыць; парушыць спакой.

Навіна скалыхнула народ.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

узру́шваць несов. возбужда́ть, волнова́ть; (с большой силой) потряса́ть; см. узру́шыць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)