узмацні́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -мо́цніцца; зак.

Стаць мацнейшым.

Вецер узмацніўся.

Боль узмацніўся.

Атака ўзмацнілася.

|| незак. узмацня́цца, -я́ецца.

|| наз. узмацне́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

узмацні́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. узмо́цніцца узмо́цняцца
Прошлы час
м. узмацні́ўся узмацні́ліся
ж. узмацні́лася
н. узмацні́лася

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

узмацні́цца сов., в разн. знач. уси́литься;

маро́з ~ні́ўся — моро́з уси́лился;

боль ~ні́ўся — боль уси́лилась

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

узмацні́цца, ‑моцніцца; зак.

1. Павялічыцца ў сіле, стаць больш інтэнсіўным (пра вецер, дождж і пад.). Я адчуў, што сапраўды вецер узмацніўся, і пад яго павевамі звініць сухое .. лісце на маладых дубках. Навуменка. На дварэ зусім праяснілася, мароз узмацніўся, і вясёлыя зоркі ўсеялі ўсё неба. Чарнышэвіч.

2. Стаць больш выразным у сваім праяўленні, больш інтэнсіўным (пра якія‑н. уласцівасці, якасці, працэсы). Па шашы каля возера яшчэ болей узмацніўся рух. Броўка. Спачатку Андрэй трываў. Але зуб не хацеў сціхаць. Закурыў — не перастае, залажыў ватку, змочаную ў адэкалоне, — боль толькі ўзмацніўся. Хадановіч. / Пра гукі, голас і пад. Потым выразней пачуліся гукі — чуфффы, чушш! — і ўзмацніліся так, што лёгка можна было распазнаць заўзятую бойку. Маўр. / Пра думкі, пачуцці і пад. Інстынктыўна недавер да Віктара яшчэ больш узмацніўся. Машара. // Стаць больш актыўным па характару працякання, ажыццяўлення; набыць большую выразнасць. Асабліва ўзмацніліся ў зборніку [А. Вярцінскага] «Тры цішыні» тыя роздумнасць і філасафічнасць, якія ў першай кнізе досыць выразна адчуваліся толькі ў лічаных творах. Бугаёў.

3. Стаць больш моцным, эфектыўным, дзейсным (пра ваенныя дзеянні). Атака ўзмацнілася. □ Агонь варожай артылерыі ўзмацніўся. Кавалёў.

4. Папаўняючыся, стаць больш баяздольным. Часці ўзмацніліся новымі байцамі. // Стаць больш магутным, уплывовым (у эканамічных, палітычных і пад. адносінах). Пасля вядомай Крэўскай уніі 1385 г. узмацніліся палітычныя, гаспадарчыя і культурныя сувязі паміж беларусамі і палякамі. Гіст. лекс. бел. мовы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уси́литься узмацні́цца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

усугуби́ться павялі́чыцца; узмацні́цца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

патро́іцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -о́іцца; зак.

Павялічыцца, узмацніцца ўтрая.

Рады барацьбітоў патроіліся.

|| незак. патро́йвацца, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

удзесяцяры́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ы́цца; зак.

Павялічыцца, узмацніцца ў дзесяць разоў, у многа разоў.

Намаганні ўдзесяцярыліся.

|| незак. удзесяцяра́цца, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

узмацня́цца несов., возвр., страд. уси́ливаться; см. узмацні́цца, узмацня́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

узмацне́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. узмацняць — узмацніць і узмацняцца — узмацніцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)