узма́хваць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. узма́хваю узма́хваем
2-я ас. узма́хваеш узма́хваеце
3-я ас. узма́хвае узма́хваюць
Прошлы час
м. узма́хваў узма́хвалі
ж. узма́хвала
н. узма́хвала
Загадны лад
2-я ас. узма́хвай узма́хвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час узма́хваючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

узма́хваць несов. взма́хивать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

узма́хваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да узмахнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узмахну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; зак., чым.

Махнуць (з рухам уверх).

У. крыламі.

|| мнагакр. узма́хваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. узма́х, -у, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

взмахивать несов. узма́хваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

узма́х, ‑у, м.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. узмахваць — узмахнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узма́хванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. узмахваць — узмахнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

взмётывать несов.

1. ускіда́ць, ускі́дваць; (взмахивать) узма́хваць;

2. с.-х. ара́ць, узо́рваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пла́стацца ’хадзіць без мэты, марна трацячы час’ (докш., Янк. Мат.), рус. пластаться ’качацца, перакочвацца з боку на бок’. Магчыма, балтызм. Параўн. літ. plastėti ’трапятаць; матляцца; трымцець’, plastelėtiузмахваць (крыламі)’, plastėnti ’злёгку трымцець’, ’развівацца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дырыжы́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.

1. чым і без дап. Кіраваць аркестрам, хорам і пад. пры выкананні імі музычных твораў. Дырыжыраваць ансамблем. Перастаць дырыжыраваць. // што. Кіраваць выкананнем музычнага твора. Дырыжыраваць оперу.

2. перан. Узмахваць перыядычна рукамі ў такт каму‑н. Напяваючы куплеты, чалавек у фесцы сам сабе і дырыжыраваў. В. Вольскі.

[Ад фр. dirigir.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)