узвярну́ць, -вярну́, -ве́рнеш, -ве́рне; -вярні́; -ве́рнуты; зак., што (разм.).

1. Ускапаць, узараць, узламаць паверхню чаго-н.

Свінні ўзвярнулі двор.

Вецер узвярнуў страху.

2. на каго-што. Падняўшы, наваліць, узваліць.

У. паклажу на воз, на плечы.

3. перан., на каго. Прыпісаць каму-н. чужую віну, незаслужана абвінаваціць.

Усю віну ўзвярнулі на стрэлачніка.

|| незак. узваро́чваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

узвярну́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. узвярну́ узве́рнем
2-я ас. узве́рнеш узве́рнеце
3-я ас. узве́рне узве́рнуць
Прошлы час
м. узвярну́ў узвярну́лі
ж. узвярну́ла
н. узвярну́ла
Загадны лад
2-я ас. узвярні́ узвярні́це
Дзеепрыслоўе
прош. час узвярну́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

узвярну́ць сов., разг.

1. взрыть;

у. усю́ зямлю́ — взрыть всю зе́млю;

2. прям., перен. взвали́ть;

у. пакла́жу на воз — взвали́ть покла́жу на воз;

у. віну́ на каго́е́будзь — взвали́ть вину́ на кого́-л.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

узвярну́ць, ‑вярну, ‑вернеш, ‑верне; зак., што.

Разм.

1. Ускапаць, узадраць, узламаць паверхню чаго‑н. Свінні ўзвярнулі двор. Вецер узвярнуў страху. // Узараць. Але ж хіба не ён [Станіслаў Пракопавіч] узвярнуў увосень усё Лавацкае поле і той клін пад Гальдорадай, што ад вайны можа ўспорваўся які раз ці два і выганам стаў? Пташнікаў.

2. Узваліць што‑н. цяжкае, грувасткае на верх чаго‑н. Узвярнуць бярвенне на платформу вагона. Узвярнуць паклажу на плечы.

3. перан. Прыпісаць каму‑н. чужую віну, незаслужана абвінаваціць. [Аляксей:] — Невядома, што там у .. [брата з камендантам] было, аб чым яны дамовіліся, але ўсю бяду ўзвярнулі на мяне. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узваро́чваць гл. узвярнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

узве́рнуты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад узвярнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узве́рнуты

1. взры́тый;

2. прям., перен. взва́ленный;

1, 2 см. узвярну́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

узваро́чваць несов.

1. взрыва́ть;

2. прям., перен. взва́ливать;

1, 2 см. узвярну́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)