узбро́ены

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. узбро́ены узбро́еная узбро́енае узбро́еныя
Р. узбро́енага узбро́енай
узбро́енае
узбро́енага узбро́еных
Д. узбро́енаму узбро́енай узбро́енаму узбро́еным
В. узбро́ены (неадуш.)
узбро́енага (адуш.)
узбро́еную узбро́енае узбро́еныя (неадуш.)
узбро́еных (адуш.)
Т. узбро́еным узбро́енай
узбро́енаю
узбро́еным узбро́енымі
М. узбро́еным узбро́енай узбро́еным узбро́еных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

узбро́ены

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. узбро́ены узбро́еная узбро́енае узбро́еныя
Р. узбро́енага узбро́енай
узбро́енае
узбро́енага узбро́еных
Д. узбро́енаму узбро́енай узбро́енаму узбро́еным
В. узбро́ены (неадуш.)
узбро́енага (адуш.)
узбро́еную узбро́енае узбро́еныя (неадуш.)
узбро́еных (адуш.)
Т. узбро́еным узбро́енай
узбро́енаю
узбро́еным узбро́енымі
М. узбро́еным узбро́енай узбро́еным узбро́еных

Кароткая форма: узбро́ена.

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

узбро́ены, -ая, -ае.

Які мае адносіны да барацьбы са зброяй у руках.

У. атрад.

Узброенае паўстанне.

Узброеныя сілы (армія, войскі). У. нейтралітэт (неўмяшанне ў вайну пры поўнай да яе гатоўнасці).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мяце́ж, мяцяжу, м.

Стыхійнае ўзброенае паўстанне. Народны мяцеж. Салдацкі мяцеж. // Узброенае паўстанне ў выніку змовы супроць існуючай улады. Контррэвалюцыйны мяцеж.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

суты́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

1. Кароткі бой, узброенае сутыкненне.

С. перадавых часцей.

С. з варожай засадай.

2. Сварка, спрэчка.

С. з суседкай.

3. Тое, што і сутыкненне (у 5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бой, бо́ю, мн. баі́, баёў, м.

1. гл. біць.

2. Узброенае сутыкненне, бітва.

Наступальны б.

3. Барацьба, спартыўнае спаборніцтва.

Кулачны б.

4. перан. Змаганне з тым, што перашкаджае ў жыцці і працы.

Б. з недахопамі.

5. зб. Біты посуд, шкло і пад.

Цагляны б.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сутыкне́нне, -я, н.

1. гл. сутыкнуцца.

2. перан. Вострая спрэчка, сварка на глебе рознагалосся.

С. з сябрам.

3. перан. Сутычка, бой.

Узброенае с.

4. перан. Непасрэдныя зносіны, сувязь, знаёмства з чым-н.

С. з рэчаіснасцю.

5. перан. Проціпастаўленне чаго-н. супярэчнага, несумяшчальнага, уступленне ў канфлікт, у варожыя адносіны.

С. інтарэсаў.

С. характараў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

выступле́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле дзеясл. выступаць — выступіць (у 2, 3 і 4 знач.).

2. Даклад, паведамленне, заява, слова ў спрэчках. Справаздачнае выступленне. □ Пасля даклада сакратара ЦК пачаліся выступленні. Шамякін.

3. Праяўленне пратэсту, незадавальнення. Узброенае выступленне супраць царызму.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

умяша́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак., у што.

1. Пранікнуць куды-н., змяшацца з чым-н.

У. у натоўп.

2. Стаць удзельнікам чужой справы; увязацца.

У. у размову.

3. Прыняць удзел у якой-н. справе з мэтай змены яе ходу.

У канфлікт прыйшлося ў. дырэктару.

|| незак. уме́швацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. умяша́нне, -я, н.

Узброенае ў.

Хірургічнае ў. (аперацыя).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Канвойузброенае суправаджэнне, прыкрыццё’ (ТСБМ). З рус. конвой, якое з гал. konvooi або франц. convoi ’суправаджэнне, абоз’ < convoyer ’суправаджаць’, < нар.-лац. *conviare ’тс’ < лац. via ’дарога’ (Фасмер, 2, 308; Слаўскі, 2, 445). Сюды ж коласаўскі наватвор канвойнік ’канваір’ (КТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)