узбрае́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. узбрае́нне узбрае́нні
Р. узбрае́ння узбрае́нняў
Д. узбрае́нню узбрае́нням
В. узбрае́нне узбрае́нні
Т. узбрае́ннем узбрае́ннямі
М. узбрае́нні узбрае́ннях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

узбрае́нне, -я, н.

1. гл. узброіцца, узброіць,

2. Зброя і боепрыпасы для вядзення вайны, бою.

Новыя віды ўзбраення.

Быць або знаходзіцца на ўзбраенні (пра зброю, якой аснашчаны войскі). Прыняць (узяць) на ў. (таксама перан.: актыўна выкарыстаць што-н.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

узбрае́нне ср., в разн. знач. вооруже́ние;

у. а́рміі — вооруже́ние а́рмии;

у. ве́дамі — вооруже́ние зна́ниями;

го́нка ўзбрае́нняў — го́нка вооруже́ний;

а́тамнае ўзбрае́ннеа́томное вооруже́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

узбрае́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. узбройваць — узброіць і узбройвацца — узброіцца.

2. Зброя і боепрыпасы, прызначаныя для вядзення вайны, бою. Вытворчасць узбраення. □ [Камлюк:] — У бой неабходна пусціць усё ўзбраенне. М. Ткачоў.

•••

Гонка ўзбраення гл. гонка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узбро́іцца, -о́юся, -о́ішся, -о́іцца; зак.

1. Запасціся сродкамі для вядзення вайны, бою (зброяй, тэхнікай і пад.).

У. да зубоў.

2. перан., чым. Запасціся сродкамі для якой-н. дзейнасці.

У. новай тэорыяй.

|| незак. узбро́йвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. узбрае́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

узбро́іць, -о́ю, -о́іш, -о́іць; -о́ены; зак., каго-што.

1. Забяспечыць сродкамі для вядзення вайны, бою (зброяй, тэхнікай і пад.).

У. армію.

У. атрад вінтоўкамі.

2. перан., чым. Забяспечыць сродкамі для якой-н. дзейнасці.

У. гаспадарку навейшай тэхнікай.

Узброеным вокам (пры дапамозе аптычных прылад).

|| незак. узбро́йваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. узбрае́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэмілітарыза́цыя, ‑і, ж.

Узбраенне раней раззброенай дзяржавы.

[Фр. remilitarisation.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вооруже́ние ср.

1. узбрае́нне, -ння ср.; (неоконч. действие — ещё) узбро́йванне, -ння ср.;

2. (оружие) узбрае́нне, -ння ср.; збро́я, -ро́і ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

самаўзбрае́нне, ‑я, н.

Узбраенне самога сябе. / у перан. ужыв. [Андрэй] разумеў — калі не будзе гэтага пачуцця самаўзбраення, можна страціць здольнасць да жыцця. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раззбро́іцца, -ро́юся, -ро́ішся, -ро́іцца; зак.

1. Вызваліцца ад зброі, зняць з сябе зброю, а таксама знішчыць або скараціць узбраенне.

2. перан. Адмовіцца ад актыўных дзеянняў, страціць волю да барацьбы.

|| незак. раззбро́йвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. раззбрае́нне, -я, н.

Барацьба за р.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)