удубе́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. удубе́ю удубе́ем
2-я ас. удубе́еш удубе́еце
3-я ас. удубе́е удубе́юць
Прошлы час
м. удубе́ў удубе́лі
ж. удубе́ла
н. удубе́ла
Загадны лад
2-я ас. удубе́й удубе́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час удубе́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

удубе́ць сов.

1. озя́бнуть, замёрзнуть, закочене́ть;

2. (о трупе) окочене́ть, засты́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

удубе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Разм.

1. Вельмі азябнуць, замерзнуць; страціць ад холаду рухомасць. Удубелі ногі на холадзе. □ [Люда:] — Рукі — не так, вельмі ж ногі ўдубелі... Яна паказала .. малую, стройную нагу ў нейкім сінім туфліку. Брыль.

2. Прамерзнуць да цвёрдасці. Зямля ўдубела: ні экскаватар, ні бур, тым больш бульдозер не маглі ўспароць, узламаць грунт пад катлаван. Мыслівец. // Зацвярдзець, астыўшы (пра ежу). Бульба ўдубела.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

змерзнуць, перамерзнуць, прастыць, устыць, прастудзіцца, азябнуць, празябнуць, акалець, скалець; застудзіцца, адубець, удубець, адубянець, здубянець, скарчанець (разм.); застыгнуць, азглець, сасклець, скалянець, скачанець (абл.) □ зайсціся ад холаду

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)