удзе́нь, прысл.

Днём.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

удзе́нь

прыслоўе

станоўч. выш. найвыш.
удзе́нь - -

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

удзе́нь нареч. днём

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

удзе́нь, прысл.

Днём. Першыя суткі [партызаны] ішлі толькі ўночы, а ўдзень сядзелі на невялічкім грудку між балота, выглядвалі, разведвалі праходы. Кулакоўскі. А ў небе ўдзень і вечарамі Высока роўнымі шнурамі Злятаўся вырай жураўліны. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

днём, прысл.

У дзённы час, удзень.

Д. ішла падрыхтоўка да спектакля.

Днём з агнём (не знайсці) (разм.) — пра што-н. далёка закінутае, схаванае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кірну́ць

‘падрамаць, паспаць удзень

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. кірну́ кірнё́м
2-я ас. кірне́ш кірняце́
3-я ас. кірне́ кірну́ць
Прошлы час
м. кірну́ў кірну́лі
ж. кірну́ла
н. кірну́ла
Загадны лад
2-я ас. кірні́ кірні́це
Дзеепрыслоўе
прош. час кірну́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

Кірну́ць ’падрамаць, паспаць удзень’ (Сцяшк. Сл.). Ад *кімарнуць да кімарыць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

днём нареч. удзе́нь, днём;

днём с огнём не найти́ днём з агнём не знайсці́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

днём, прысл.

У дзённы час, удзень. Днём мы знаходзіліся ў вялікім дзедавым пакоі. Бядуля.

•••

Днём з агнём не знойдзеш гл. знайсці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бе́лы, -ая, -ае.

1. Які мае колер снегу, малака, крэйды.

Б. конь.

Белая бяроза.

2. Светлы, ясны.

Белыя ночы.

3. Варожы савецкай уладзе, контррэвалюцыйны.

Белая армія.

Разгром белых (наз.).

4. Які мае светлы колер скуры (пра ра́су¹).

Белае мяса — цяляціна або курынае мяса.

Белая гарачка — цяжкае псіхічнае захворванне ў выніку алкагалізму.

Сярод белага дня (разм.) — удзень, днём.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)