удаскана́ленне, -я, н.

1. гл. удасканаліцца, удасканаліць.

2. мн. -і, -яў. Змена, якая паляпшае, удасканальвае што-н.

Рацыяналізатарскія ўдасканаленні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

удаскана́ленне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. удаскана́ленне удаскана́ленні
Р. удаскана́лення удаскана́ленняў
Д. удаскана́ленню удаскана́ленням
В. удаскана́ленне удаскана́ленні
Т. удаскана́леннем удаскана́леннямі
М. удаскана́ленні удаскана́леннях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

удаскана́ленне ср.

1. усоверше́нствование;

2. изощре́ние, утонче́ние;

1, 2 см. удаскана́ліць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

удаскана́ленне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. удасканаліць і удасканаліцца.

2. Тое, што ўзнікла ў выніку такога дзеяння. Рацыяналізатарскія ўдасканаленні. □ Аляксееў, адпачыўшы, збіраўся пазнаёміцца з матэрыяламі аб удасканаленнях, якія ўвялі гаркаўчане ў вагранках. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

удаскана́ліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак.

1. каго-што. Развіць, зрабіць лепшым, больш дасканалым.

У. вытворчы працэс.

2. што. Зрабіць больш успрымальным, вострым, віртуозным (пачуцці і пад.).

У. музыкальны слых.

|| незак. удаскана́льваць, -аю, -аеш, -ае; наз. удаскана́льванне, -я, н.

|| наз. удаскана́ленне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

удаскана́ліцца, -люся, -лішся, -ліцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць больш дасканалым.

Навыкі ўдасканаліліся.

2. у чым. Павысіць сваё майстэрства ў якой-н. галіне, свае веды і пад.

У. ў гульні на скрыпцы.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Развіцца, стаць вельмі ўспрымальным, вострым (пра пачуцці і пад.).

Густ удасканаліўся.

|| незак. удаскана́львацца, -аюся, -аешся, -аецца; наз. удаскана́льванне, -я, н.

|| наз. удаскана́ленне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

соверше́нствование удаскана́льванне, -ння ср., удаскана́ленне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

усоверше́нствование удаскана́ленне, -ння ср.; неоконч. удаскана́льванне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рацыяналіза́цыя, ‑і, ж.

Арганізацыя якой‑н. дзейнасці найбольш мэтазгоднымі, рацыянальнымі спосабамі; удасканаленне, паляпшэнне. Рацыяналізацыя працэсаў вытворчасці. Рацыяналізацыя працы. Бюро рацыяналізацыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самаўдаскана́ленне, ‑я, н.

Удасканаленне сваіх маральных, разумовых і фізічных якасцей. Эвалюцыя духоўнага, унутранага развіцця, самаўдасканалення героя — не прамы і не лёгкі шлях. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)