уда́рнік
‘частка затвора агнястрэльнай зброі; дэталь механізма, інструмента’
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
уда́рнік |
уда́рнікі |
| Р. |
уда́рніка |
уда́рнікаў |
| Д. |
уда́рніку |
уда́рнікам |
| В. |
уда́рнік |
уда́рнікі |
| Т. |
уда́рнікам |
уда́рнікамі |
| М. |
уда́рніку |
уда́рніках |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
sbm2012,
tsblm1996.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
уда́рнік¹, -а, мн. -і, -аў, м.
Перадавы работнік вытворчасці.
Ударнікі вытворчасці.
|| ж. уда́рніца, -ы, мн. -ы, -ніц.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
уда́рнік
‘перадавы рабочы; музыкант’
назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
уда́рнік |
уда́рнікі |
| Р. |
уда́рніка |
уда́рнікаў |
| Д. |
уда́рніку |
уда́рнікам |
| В. |
уда́рніка |
уда́рнікаў |
| Т. |
уда́рнікам |
уда́рнікамі |
| М. |
уда́рніку |
уда́рніках |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
sbm2012,
tsblm1996.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
уда́рнік 1, ‑а, м.
Перадавы работнік сацыялістычнай вытворчасці, які перавыконвае нормы. Ударнікі калгасных палёў. □ Ударнік.., як на барыкаду, Вядзе на штурм прарываў Ударную брыгаду. Купала. Ударнік той, хто заўсёды і пры ўсякіх умовах паказвае іншым прыклад у рабоце, сам ідучы наперадзе. Арабей. // Пра перадавое прадпрыемства. Калійны камбінат з’яўляецца ўдарнікам будоўлі сямігодкі. «Звязда».
уда́рнік 2, ‑а, м.
1. Частка затвора агнястрэльнай зброі, прызначаная для ўдару па капсулі патрона.
2. Дэталь, прыстасаванне ў якім‑н. механізме, інструменце для атрымання гуку ўдарамі.
3. Разм. Музыкант, які іграе на ўдарных інструментах. Джазавы ўдарнік. □ [Яругіна] цягнула ў рэстараны, дзе джазавыя ўдарнікі выбівалі модныя рытмы. Карамазаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)