угняві́ць гл. гнявіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

угняві́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. угняўлю́ угне́вім
2-я ас. угне́віш угне́віце
3-я ас. угне́віць угне́вяць
Прошлы час
м. угняві́ў угняві́лі
ж. угняві́ла
н. угняві́ла
Загадны лад
2-я ас. угняві́ угняві́це
Дзеепрыслоўе
прош. час угняві́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

угняві́ць сов.

1. разгне́вать, прогне́вать;

2. оби́деть, разоби́деть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

угняві́ць, угняўлю, угневіш, угневіць; зак., каго.

Увесці ў гнеў; раззлаваць; пакрыўдзіць. Гулак быў узрушаны і меў выгляд сярдзітага чалавека. Відаць, угнявілі яго. Колас. Апейка заўважыў, што хлопец хацеў штосьці запярэчыць яму, але стрымаўся, пабаяўся, відаць, угнявіць. Мележ. [Алесь] угнявіў чалавека, хоць і цяпер быў упэўнены ў сваім. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гняві́ць, гняўлю́, гне́віш, гне́віць; незак., каго.

Выклікаць гнеў.

Не гняві бога (разм.) — дарэмна не наракай.

Што бога гнявіць; няма чаго бога гнявіць (разм.) — няма падстаў крыўдзіцца на жыццё.

|| зак. угняві́ць, угняўлю́, угне́віш, угне́віць; угне́ваны.

У. суседку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

угнявіць, угневаць, разгнявіць, раззлаваць, узлаваць; узарваць (перан.) □ увесці ў гнеў, вывесці з сябе, вывесці з цярплівасці

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

прогне́вать сов., уст. угняві́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прогневи́ть сов., уст. угняві́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

взбелени́ть сов., прост. раз’ю́шыць, раззлава́ць, угняві́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разгне́вать сов. разгняві́ць, разгне́ваць, угняві́ць, раззлава́ць, узлава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)