увіва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак., каля каго (разм.).

Вярцецца каля каго-н., неадступна хадзіць за кім-н., дамагаючыся чаго-н., дагаджаючы каму-н.

У. каля дзяўчыны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

увіва́цца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. увіва́юся увіва́емся
2-я ас. увіва́ешся увіва́ецеся
3-я ас. увіва́ецца увіва́юцца
Прошлы час
м. увіва́ўся увіва́ліся
ж. увіва́лася
н. увіва́лася
Загадны лад
2-я ас. увіва́йся увіва́йцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час увіва́ючыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

увіва́цца несов.

1. ввива́ться, вплета́ться;

2. (умещаться) увива́ться; см. уві́цца;

3. разг. (ухаживать) увива́ться;

4. страд. ввива́ться, вплета́ться; украша́ться; см. увіва́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

увіва́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да увіцца.

2. Разм. Вярцецца каля каго‑, чаго‑н., неадступна хадзіць за кім‑н. У хаце, аднак, было ціха, толькі кот, відаць, увіваўся каля некага і вымагаў спажыву. Кулакоўскі. // Дагаджаць каму‑н., дамагаючыся чаго‑н. [Іван Фёдаравіч:] — Малайчына, Магнат... Твой гэты Шмыг нешта ўвіваецца каля старшага майстра. Мыслівец. Ля начальніка ўвівайся, Кожны крок яго прадбач. Ён смяецца — ты ўсміхайся, Ён надзьмецца — ты заплач. Корбан. // Пастаянна знаходзіцца пры кім‑н., заляцацца да каго‑н. Адэля прыгожая, дык хлопцы ля яе і ўвіваюцца. Савіцкі.

3. Зал. да увіваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ввива́ться

1. увіва́цца;

2. (вплетаться) уплята́цца;

3. страд. увіва́цца; уплята́цца; см. ввива́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

увива́ться

1. (ухаживать) фам. увіва́цца, круці́цца, удыга́ць;

2. страд. увіва́цца, укру́чвацца; абвіва́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гужава́ць

‘круціцца, увівацца каля каго-небудзь’

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. гужу́ю гужу́ем
2-я ас. гужу́еш гужу́еце
3-я ас. гужу́е гужу́юць
Прошлы час
м. гужава́ў гужава́лі
ж. гужава́ла
н. гужава́ла
Загадны лад
2-я ас. гужу́й гужу́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час гужу́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вплета́ться

1. уплята́цца; увіва́цца;

2. перен. (вмешиваться) разг. уплята́цца, ублы́твацца, уме́швацца; см. вплести́сь;

3. страд. уплята́цца; увіва́цца; см. вплета́ть 1;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

увіха́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.

1. каля каго-чаго, па чым. Хутка і спрытна рабіць што-н., займацца чым-н.; клапаціцца пра каго-, што-н.

У. каля печы.

2. каля каго-чаго і за кім-чым. Тое, што і увівацца.

У. каля начальства.

3. Хутка рухацца, круціцца.

Трос круціўся, увіхаўся.

|| наз. увіха́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заляцацца, фліртаваць; упадаць, лазіць, валачыцца, улягаць, падбірацца, увівацца (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)