увагна́ць, уганю́, уго́ніш, уго́ніць; увагна́ў, -на́ла; угані́; увагна́ны; зак.

1. каго (што) у што. Загнаць унутр.

У. жывёлу ў хлеў.

2. што ў што. З сілай убіць, уткнуць.

У. рыдлёўку ў зямлю.

3. перан., каго (што) у што. Давесці да якога-н. стану (звычайна непрыемнага).

У. у пот.

У. у чырвань.

У. у расходы.

|| незак. уганя́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

увагна́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. уганю́ уго́нім
2-я ас. уго́ніш уго́ніце
3-я ас. уго́ніць уго́няць
Прошлы час
м. увагна́ў увагна́лі
ж. увагна́ла
н. увагна́ла
Загадны лад
2-я ас. угані́ угані́це
Дзеепрыслоўе
прош. час увагна́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

увагна́ць сов.

1. прям., перен. вогна́ть;

у. свінню́ ў хлеў — вогна́ть свинью́ в хлев;

у. у расхо́ды — вогна́ть в расхо́ды;

у. у сухо́ты — вогна́ть в чахо́тку;

2. вогна́ть, вбить, вколоти́ть;

у. у магі́лу — вогна́ть в гроб; свести́ в моги́лу;

у. у пот — вогна́ть в пот;

у. у чы́рвань — вогна́ть в кра́ску

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

увагна́ць, уганю, угоніш, угоніць; пр. увагнаў, ‑гнала; заг. увагні; зак., каго-што (пераважна ў пр. часе).

1. Прымусіць увайсці, убегчы куды‑н.; загнаць. Увагнаць жывёлу ў хлеў.

2. З сілай убіць, уткнуць у што‑н. Увагнаць рыдлёўку ў зямлю. □ Шавец з маху ўвагнаў цвік у абцас. Васілёнак. [Яўген] павольна ўзяў сякеру, што стаяла ля маіх ног, узмахнуў і з разгону глыбока ўвагнаў яе ў пянчук. Савіцкі.

3. перан. Давесці каго‑н. да якога‑н. стану (звычайна непрыемнага). Увагнаць у расходы. □ Маці крыху ўпіралася, даводзіла, што навука ў сухоты мяне ўгоніць, але хутка здалася. Мядзёлка. Добра .. [дзяўчаты] спявалі, прыемна было слухаць, але як завялі адну песню старую, дык аж у слёзы ўвагналі Ганну. Дубоўка.

•••

Увагнаць у магілу (у труну, у дамавіну, у зямлю) — тое, што і загнаць у магілу (у труну, у дамавіну, на той свет, у зямлю) (гл. загнаць).

Увагнаць у пот — прымусіць многа і напружана працаваць (да поту).

Увагнаць у чырвань — засароміць, прымусіць пачырванець.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уганя́ць гл. увагнаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Вагна́цьувагнаць’ (КТС). З увагнаць, як вагледзець < увагледзець.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

застрамі́ць, -рамлю́, -рэ́міш, -рэ́міць; -рэ́млены; зак., што.

Увагнаць стрэмку ў што-н.

З. нагу.

|| незак. застрэ́мліваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уганя́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да увагнаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

увагна́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад увагнаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заскалу́біць

увагнаць стрэмку ў што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. заскалу́блю заскалу́бім
2-я ас. заскалу́біш заскалу́біце
3-я ас. заскалу́біць заскалу́бяць
Прошлы час
м. заскалу́біў заскалу́білі
ж. заскалу́біла
н. заскалу́біла
Загадны лад
2-я ас. заскалу́б заскалу́бце
Дзеепрыслоўе
прош. час заскалу́біўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)