уберагчы́ся
дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне
| Будучы час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
уберагу́ся |
уберажо́мся |
| 2-я ас. |
уберажэ́шся |
уберажаце́ся |
| 3-я ас. |
уберажэ́цца |
уберагу́цца |
| Прошлы час |
| м. |
убяро́гся |
убераглі́ся |
| ж. |
уберагла́ся |
| н. |
уберагло́ся |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
уберажы́ся |
уберажы́цеся |
| Дзеепрыслоўе |
| прош. час |
убяро́гшыся |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
уберагчы́ся сов. убере́чься;
у. ад прасту́ды — убере́чься от просту́ды
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
уберагчы́ся, ‑рагуся, ‑ражэшся, ‑ражэцца; ‑ражомся, ‑ражацеся, ‑рагуцца; пр. убярогся, убераглася, ‑лося; заг. уберажыся; зак.
Уберагчы сябе, пазбегнуць чаго‑н. (непрыемнага, небяспечнага, непажаданага). Фельчар загаварыў пра тыфус, пачаў тлумачыць жанчынам, як ад яго можна ўберагчыся. Галавач. [Алешын:] Прынёс ты вызваленне, ды не ўбярогся толькі сам. Бачыла. Тыя з падпальшчыкаў, якія ўберагліся ад арышту, хаваліся, дзе хто мог. Новікаў. // Унікнуць чаго‑н. [Паэт] ўбярогся і ад схемы, якая адмоўна сказалася на паэме «Аманал». Клімковіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уберагчы́, -агу́, -ажэ́ш, -ажэ́; -ажо́м, -ажаце́, -агу́ць; убяро́г, уберагла́, -ло́; -ажы́; -ажо́ны; зак., каго-што.
Зберагчы, захаваць у цэласці, ахаваць ад чаго-н. небяспечнага, непажаданага.
У. расліны ад марозу.
У. дзіця ад прастуды.
|| незак. уберага́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| звар. уберагчы́ся, -агу́ся, -ажэ́шся, -ажэ́цца; -ажо́мся, -ажаце́ся, -агу́цца; убяро́гся, уберагла́ся, -ло́ся; уберажы́ся; незак. уберага́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
убере́чься усцерагчы́ся, уберагчы́ся.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
упасти́сь уратава́цца, убарані́цца, уберагчы́ся.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
вы́ратавацца, -туюся, -туешся, -туецца; -туйся; зак.
Уберагчыся, збавіцца ад чаго-н. небяспечнага, пагражальнага.
В. ад смерці.
|| незак. вырато́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
уберага́цца несов., возвр., страд. уберега́ться; см. уберагчы́ся, уберага́ць
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
уберага́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да уберагчыся.
2. Зал. да уберагаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уратава́цца, -ту́юся, -ту́ешся, -ту́ецца; -ту́йся; зак., ад каго-чаго (разм.).
Уберагчыся, збавіцца ад чаго-н. непрыемнага, непажаданага.
У. ад бяды.
У. ад дажджу.
|| незак. урато́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца; наз. урато́ўванне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)