тэрміно́вы, -ая, -ае.

1. Які патрабуе неадкладнага, хуткага выканання, вырашэння.

Т. заказ.

2. Разлічаны на пэўны тэрмін.

Т. ўклад.

3. Які адбываецца ў вызначаныя законам для чаго-н. тэрміны.

Тэрміновая ваенная служба.

|| наз. тэрміно́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тэрміно́вы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. тэрміно́вы тэрміно́вая тэрміно́вае тэрміно́выя
Р. тэрміно́вага тэрміно́вай
тэрміно́вае
тэрміно́вага тэрміно́вых
Д. тэрміно́ваму тэрміно́вай тэрміно́ваму тэрміно́вым
В. тэрміно́вы (неадуш.)
тэрміно́вага (адуш.)
тэрміно́вую тэрміно́вае тэрміно́выя (неадуш.)
тэрміно́вых (адуш.)
Т. тэрміно́вым тэрміно́вай
тэрміно́ваю
тэрміно́вым тэрміно́вымі
М. тэрміно́вым тэрміно́вай тэрміно́вым тэрміно́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

тэрміно́вы

прыметнік, адносны

тэрміно́вы сро́чный;

т. ўклад — сро́чный вклад

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тэрміно́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які патрабуе неадкладнага, хуткага выканання, вырашэння; спешны. Тэрміновы заказ. □ Кур’ер са штаба злучэння прыімчаў загад аб тэрміновым перамяшчэнні брыгады. Кулакоўскі. Лодку заліло вадою, і трэба было прыняць тэрміновыя меры, каб яе выратаваць. Шкраба. Развітанне з Піліпам Андрэевічам я знарок адклаў на апошнія дні, калі ў мяне ўжо не заставалася ніякіх тэрміновых спраў, звязаных з ад’ездам. Краўчанка. // Які патрабуе неадкладнай пасылкі, адпраўкі. Тэрміновы груз. Тэрміновая тэлеграма. // Які ажыццяўляецца без прамаруджвання. Тэрміновая медыцынская дапамога.

2. Абмежаваны пэўным тэрмінам, разлічаны на пэўны тэрмін. Тэрміновы ўклад. Тэрміновая пазыка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неадкла́дны, -ая, -ае.

Які нельга адкласці; тэрміновы.

Н. рамонт.

Неадкладная дапамога.

|| наз. неадкла́днасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тэрміно́ва нареч. сро́чно; см. тэрміно́вы

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тэрміно́васць ж. сро́чность; см. тэрміно́вы

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

э́кстранны, -ая, -ае.

1. Тэрміновы, неадкладны.

Экстраннае тармажэнне.

2. Надзвычайны, непрадугледжаны, паспешны.

Экстранныя расходы.

|| наз. э́кстраннасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

экспрэс-...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. тэрміновы, аператыўны, напр.: экспрэс-аналіз, экспрэс-дыягностыка, экспрэс-інфармацыя, экспрэс-лабараторыя (якая ажыццяўляе тэрміновыя аналізы, пробы), экспрэс-проба.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)