тэрапі́я, -і, ж.

1. Раздзел медыцыны, прысвечаны вывучэнню метадаў распазнавання ўнутраных хвароб, іх лячэнню і прафілактыцы.

2. Лячэнне ўнутраных хвароб лекамі, сывараткамі, электрычным токам і іншымі нехірургічнымі метадамі.

|| прым. тэрапеўты́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тэрапі́я

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. тэрапі́я
Р. тэрапі́і
Д. тэрапі́і
В. тэрапі́ю
Т. тэрапі́яй
тэрапі́яю
М. тэрапі́і

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

тэрапі́я ж., мед. терапи́я

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тэрапі́я, ‑і, ж.

1. Раздзел медыцыны, які вывучае метады распазнавання і лячэння ўнутраных хвароб.

2. Лячэнне ўнутраных хвароб лякарствамі, сывараткамі, электрычнасцю і іншымі нехірургічнымі метадамі. Уладзімір Андрэевіч стаў з поспехам рабіць па месцы ўсе складаныя аперацыі, ужываць тканевую тэрапію і іншыя новаўвядзенні. «Беларусь».

[Грэч. therapeia — лячэнне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тэрапі́я ‘лячэнне ўнутраных хвароб’ (ТСБМ), тэра́пія ‘тс’ (Некр. і Байк., Ласт.). Хутчэй непасрэдна з новалац. therapeia, дзе з грэч. θεραπεία ‘догляд, лячэнне’ або праз польск. terapja ‘лячэнне, майстэрства лячэння’ (ЕСУМ, 5, 349).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

а́льфа-тэрапі́я

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. а́льфа-тэрапі́я
Р. а́льфа-тэрапі́і
Д. а́льфа-тэрапі́і
В. а́льфа-тэрапі́ю
Т. а́льфа-тэрапі́яй
а́льфа-тэрапі́яю
М. а́льфа-тэрапі́і

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пульс-тэрапі́я

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. пульс-тэрапі́я
Р. пульс-тэрапі́і
Д. пульс-тэрапі́і
В. пульс-тэрапі́ю
Т. пульс-тэрапі́яй
пульс-тэрапі́яю
М. пульс-тэрапі́і

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

арт-тэрапі́я

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. арт-тэрапі́я
Р. арт-тэрапі́і
Д. арт-тэрапі́і
В. арт-тэрапі́ю
Т. арт-тэрапі́яй
арт-тэрапі́яю
М. арт-тэрапі́і

Крыніцы: piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

бэ́та-тэрапі́я

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. бэ́та-тэрапі́я
Р. бэ́та-тэрапі́і
Д. бэ́та-тэрапі́і
В. бэ́та-тэрапі́ю
Т. бэ́та-тэрапі́яй
бэ́та-тэрапі́яю
М. бэ́та-тэрапі́і

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

га́ма-тэрапі́я

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. га́ма-тэрапі́я
Р. га́ма-тэрапі́і
Д. га́ма-тэрапі́і
В. га́ма-тэрапі́ю
Т. га́ма-тэрапі́яй
га́ма-тэрапі́яю
М. га́ма-тэрапі́і

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)