Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
тэрапі́яж., мед. терапи́я
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
тэрапі́я, ‑і, ж.
1. Раздзел медыцыны, які вывучае метады распазнавання і лячэння ўнутраных хвароб.
2. Лячэнне ўнутраных хвароб лякарствамі, сывараткамі, электрычнасцю і іншымі нехірургічнымі метадамі. Уладзімір Андрэевіч стаў з поспехам рабіць па месцы ўсе складаныя аперацыі, ужываць тканевую тэрапію і іншыя новаўвядзенні.«Беларусь».
[Грэч. therapeia — лячэнне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Тэрапія 6/474; 9/519; 10/395
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
тэрапі́яж.мед. Therapíe f -; Kránkenbehandlung f -
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Тэрапі́я ‘лячэнне ўнутраных хвароб’ (ТСБМ), тэра́пія ‘тс’ (Некр. і Байк., Ласт.). Хутчэй непасрэдна з новалац.therapeia, дзе з грэч.θεραπεία ‘догляд, лячэнне’ або праз польск.terapja ‘лячэнне, майстэрства лячэння’ (ЕСУМ, 5, 349).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
тэрапі́я
(гр. therapeia)
1) раздзел медыцыны, які вывучае ўнутраныя хваробы і займаецца лячэннем іх лекавымі сродкамі і іншымі нехірургічнымі спосабамі;
2) лячэнне хворага (у адносінах да разнастайных метадаў, напр. гарманальная т.).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
тэрапі́я
(гр. therapeia = лячэнне)
1) раздзел медыцыны, які вывучае ўнутраныя хваробы, іх прафілактыку і лячэнне;
2) лячэнне ўнутраных хвароб лекавымі сродкамі і іншымі нехірургічнымі спосабамі.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)