тэксты́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. тэксты́льны тэксты́льная тэксты́льнае тэксты́льныя
Р. тэксты́льнага тэксты́льнай
тэксты́льнае
тэксты́льнага тэксты́льных
Д. тэксты́льнаму тэксты́льнай тэксты́льнаму тэксты́льным
В. тэксты́льны (неадуш.)
тэксты́льнага (адуш.)
тэксты́льную тэксты́льнае тэксты́льныя (неадуш.)
тэксты́льных (адуш.)
Т. тэксты́льным тэксты́льнай
тэксты́льнаю
тэксты́льным тэксты́льнымі
М. тэксты́льным тэксты́льнай тэксты́льным тэксты́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

тэксты́льны тексти́льный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тэксты́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да тэкстылю, звязаны з вытворчасцю яго. Тэкстыльная прамысловасць. □ Уявім, што фабрыка тэкстыльная, і пашырэнне фабрыкі патрабуе павелічэння колькасці льну. Чорны. // Зроблены, пашыты з тэкстылю. Тэкстыльны абутак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тэксты́ль, -ю, м., зб.

Агульная назва ткацкіх вырабаў з натуральных і штучных валокнаў, а таксама пража і сыравіна для іх.

|| прым. тэксты́льны, -ая, -ае.

Тэкстыльная прамысловасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тексти́льный тэксты́льны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Бо́брык1. Рус. бо́брик, укр. бо́брик. Гэты тэкстыльны тэрмін — вытворнае ад бабёр.

Бо́брык2 ’расліна Menyanthes trifoliata L.’ Гл. бабро́ўнік.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

камба́йн, ‑а, м.

Складаная машына, якая адначасова выконвае работу некалькіх машын або механізмаў. Збожжаўборачны камбайн. Сіласаўборачны камбайн. Горны камбайн. Самаходны камбайн. Тэкстыльны камбайн замяняе прадзільную, круцільную і сушыльную машыну. □ Цапы на сяле заглушыўшы, Бушуе камбайн-малатарня. Купала.

[Англ. combine.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ткані́на ’тканы матэрыял; тэкстыльны выраб’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Касп., Сл. ПЗБ, Бяльк., Вруб.), тканіна́ ’матэрыя, вытканая ў хатніх умовах’ (шчуч., смарг., Сл. ПЗБ; ашм., Стан.; Ласт.), тка́ніна ’тс’ (астрав., шальч., Сл. ПЗБ). Параўн. укр. ткани́на ’тэкстыль, тканы матэрыял’, рус. дыял. ткани́на ’тс’, польск. tkanina ’тс’, чэш. tkanina ’тс’, славац. tkanina ’тс’, в.-луж., н.-луж. tkanina ’тс’, славен. tkanina ’тс’, серб.-харв. тка̏нина ’тс’, макед. ткаенина ’тс’. Паводле Махэка₂ (644), новыя спецыяльныя тэрміны ў асобных славянскіх мовах. У народнай мове суф. ‑іна можа ўспрымацца як паказчык адзінкавасці, у сувязі з чым узнікаюць новыя тэрміны для называння тканага матэрыялу, напр. тка́нае ’матэрыя, вытканая саматужным спосабам’ (смарг., Сл. ПЗБ), або як сродак, што ўтварае экспрэсіўныя назвы дзеяння тыпу бегані́на, тузані́на, у сувязі з чым у якасці назвы матэрыялу выкарыстоўваюцца аддзеяслоўныя назоўнікі ад ткаць (гл.): тка́нье, тка́нё, тка́ння ’тс’ (ашм., лід., гарад., шальч., Сл. ПЗБ), тканнё ’агульная назва ўсяго тканага’ (Мат. Маг.), параўн. тка́нне ’ткацтва’ (мсцісл., Жыв. сл.). У аснове слова дзеепрыметнік тка́ны ад ткаць1, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)