ты́чыцца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -чыцца; незак., каго-чаго.

Мець адносіны, дачыненне да каго-, чаго-н.

Гэта яго не тычыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ты́чыцца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. ты́чыцца ты́чацца
Прошлы час
м. ты́чыўся ты́чыліся
ж. ты́чылася
н. ты́чылася

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ты́чыцца (каго, чаго) несов. каса́ться, име́ть отноше́ние (к кому, чему);

гэ́та мяне́ не т.э́то меня́ не каса́ется;

гэ́та не т. спра́выэ́то не име́ет отноше́ния к де́лу

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ты́чыцца, ‑чыцца; незак., каго-чаго.

Мець адносіны, дачыненне да каго‑, чаго‑н. Гэта мяне не тычыцца. Гэта не тычыцца справы. □ Іра, нібы перапынак яе і не тычыўся, па-ранейшаму сядзела, падпёршы галаву далонню. Марціновіч. Шыковіч ішоў, збіраючыся перадаць расказ Яраша, асабліва тую частку, што тычылася Савіча. Сказаць, што жывая дачка доктара. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ты́чыцца ‘датычыць, мець адносіны’ (ТСБМ), ст.-бел. тычитися ‘мець дачыненне’ (1388 г., ГСБМ): вам се самых тыче (Александрыя), побач з тычити ‘тс’: в томъ местѣ ничого не тычетъ Слуцка (1499 г., ГСБМ). Відаць, запазычана з польск. tyczyć się ‘адносіцца да чагосьці ці кагосьці’ або скалькавана непасрэдна з лац. attingere (< tangere ‘кранаць, датыкацца’), параўн. лац. guod attingit ‘што да, як да, у дачыненні да’, польск. co się dotyczy (‑tyczy замест ‑tycze, гл. Ніч, Wybor pism, 2, 257; Банькоўскі, 1, 292), чэш. co se týče, славац. čo sa týka, славен. kar se tega tiče, tikati se ‘датычыць, адносіцца’. Да тычаць, тыкаць1 (гл.); паводле Борыся (657), польск. tyczyć ‘памячаць дарогу тычкамі’ ад прасл. *tyčь, гл. тыч.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

каса́тельно предлог с род. што даты́чыцца, што ты́чыцца, што да;

каса́тельно э́того де́ла я ничего́ не слыха́л што даты́чыцца (што ты́чыцца, што да) гэ́тай спра́вы, дык (то) я нічо́га не чуў;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Строні ‘для, дзеля’ (Кал.), стро́нэ ‘наконт, дзеля’ (Сл. Брэс.), кстро́ні ‘збоку’ (калінк., З нар. сл.). Паланізм, зыходнымі маглі быць формы stronnie ‘маючы інтэрас, пажытак’, strony ‘што тычыцца’, ku stronie ‘на карысць’, што да strona ‘бок; карысць, пункт гледжання’ (Варш. сл.). Параўн. старана (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рмаць ’надрывацца’, ’раззлавацца, выйсці з сябе’: не рмі́ся! (паўн.-усх., КЭС). Паводле Дабравольскага (Дабр., Этн., 4, 677), з рваць. Аднак гэта можна дапусціць толькі ў адносінах да лексемы з першым значэннем ’надрывацца’. Што ж тычыцца другога — да рус. рни́ться ’быць злым, злавацца’, ст.-рус. рняти ’злавацца, крыўдаваць’ (1539), рнитися ’тс’ (1517). Да рынуцца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тады́шні ’які існаваў задоўга да цяперашняга часу; той’ (ТСБМ, Ласт., Некр. і Байк.), ’тагачасны’ (Касп.). Укр. тоди́шний, тоді́шній, рус. тогда́шний, дыял. тады́шний, тады́шный ’папярэдні, тагачасны; той’, серб.-харв. та̀дашњи̑, славен. tedašnji ’тагачасны’. Да тады (гл.) з інфіксам першапачаткова экспрэсіўнага характару. Параўн. стараж.-рус. тъгдашьнии, тогдашнии ’які быў у той час, тычыцца таго часу’, вядомыя з самых ранніх помнікаў (XI ст., Сразн.), што дазваляе лічыць названыя формы агульнымі для ўсходнеславянскіх і паўднёваславянскіх дыялектаў інавацыямі познепраславянскага перыяду.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

относи́тельно

1. нареч. адно́сна, бо́льш-менш, параўна́льна;

о́пыт прошёл относи́тельно уда́чно до́след прайшо́ў бо́льш-менш уда́ла;

2. предлог с род. (по отношению) адно́сна (каго, чаго), што ты́чыцца (каго, чаго), у дачыне́нні (каго, чаго), аб (кім, чым), пра (каго, што);

относи́тельно его́ возвраще́ния све́дений нет аб яго́ зваро́це (пра яго́ зваро́т, што ты́чыцца яго́ зваро́ту, адно́сна яго́ зваро́ту) ве́стак няма́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)