тытунё́вы
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
тытунё́вы |
тытунё́вая |
тытунё́вае |
тытунё́выя |
| Р. |
тытунё́вага |
тытунё́вай тытунё́вае |
тытунё́вага |
тытунё́вых |
| Д. |
тытунё́ваму |
тытунё́вай |
тытунё́ваму |
тытунё́вым |
| В. |
тытунё́вы (неадуш.) тытунё́вага (адуш.) |
тытунё́вую |
тытунё́вае |
тытунё́выя (неадуш.) тытунё́вых (адуш.) |
| Т. |
тытунё́вым |
тытунё́вай тытунё́ваю |
тытунё́вым |
тытунё́вымі |
| М. |
тытунё́вым |
тытунё́вай |
тытунё́вым |
тытунё́вых |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
алкаго́льна-тытунёвы
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
алкаго́льна-тытунёвы |
алкаго́льна-тытунёвая |
алкаго́льна-тытунёвае |
алкаго́льна-тытунёвыя |
| Р. |
алкаго́льна-тытунёвага |
алкаго́льна-тытунёвай алкаго́льна-тытунёвае |
алкаго́льна-тытунёвага |
алкаго́льна-тытунёвых |
| Д. |
алкаго́льна-тытунёваму |
алкаго́льна-тытунёвай |
алкаго́льна-тытунёваму |
алкаго́льна-тытунёвым |
| В. |
алкаго́льна-тытунёвы (неадуш.) алкаго́льна-тытунёвага (адуш.) |
алкаго́льна-тытунёвую |
алкаго́льна-тытунёвае |
алкаго́льна-тытунёвыя (неадуш.) алкаго́льна-тытунёвых (адуш.) |
| Т. |
алкаго́льна-тытунёвым |
алкаго́льна-тытунёвай алкаго́льна-тытунёваю |
алкаго́льна-тытунёвым |
алкаго́льна-тытунёвымі |
| М. |
алкаго́льна-тытунёвым |
алкаго́льна-тытунёвай |
алкаго́льна-тытунёвым |
алкаго́льна-тытунёвых |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
тытунёвы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да тытуню. Тытунёвы ліст. □ Кудзін адчыніў кабіну, з якой патыхнула сухім цяплом, пахам саляркі і тытунёвага дыму. Радкевіч. Сухі і казытлівы тытунёвы пыл лезе ў рот. Паўлаў. // Атрыманы з тытуню. Тытунёвае масла. // Звязаны з вырошчваннем, апрацоўкай і продажам тытуню. Тытунёвая фабрыка. Тытунёвы ларок. □ Палікарпаўна ўжо даўно тытунёвую расаду павеяла. Кулакоўскі. Арцём пайшоў шукаць шчасця на новых землях, тытунёвых плантацыях. Самуйлёнак.
2. Зеленавата-карычневы; колеру тытуню. [Лізагуб] гаварыў і ўсміхаўся белымі зубамі, а ўсмешка была халодная, абыякавая. Валасы бліскучыя ад брыльянціну, нібы карова ягоную галаву лізала. Вочы тытунёвага колеру, абыякава-ўважныя. Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)