тыту́н

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. тыту́н тытуны́
Р. тытуну́ тытуно́ў
Д. тытуну́ тытуна́м
В. тыту́н тытуны́
Т. тытуно́м тытуна́мі
М. тытуне́ тытуна́х

Крыніцы: nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

тыту́н гл. тытунь.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тыту́н, ‑у, м.

Тое, што і тытунь. Дзед сядзеў на лаўцы каля печы. У пячурцы ляжаў яго капшук з тытуном і крэсіва. Колас. Тадэўчык устае, папраўляе вогнішча, напіхае зноў тытуну ў люльку і дзівіцца. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тыту́нь, -ю́ і тыту́н, -у́, м.

1. Травяністая расліна сямейства паслёнавых, лісце якой утрымлівае нікацін.

2. Высушанае і дробна нарэзанае або расцёртае лісце гэтай расліны, якое ўжываецца для курэння.

|| ласк. тытуне́ц, -нцу́, м. (да 2 знач.).

|| прым. тытунёвы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тра́ма, ‑ы, ж.

Апорная бэлька, якая падтрымлівае столь (у драўляных будынках). Пад трамай у хаце вісіць зялёны сёлетні тытун. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

куплёны, ‑ая, ‑ае.

Не свайго вырабу, набыты за грошы. Тытун быў свой, а не куплёны І драў ён горла, як шалёны. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тытуне́ц, ‑нцу, м.

Разм. Памянш.-ласк. да тытунь, тытун. [Яроцкі:] — А ўжо з сапраўдным тытунцом, то я табе скажу, і Вежа такога не нюхаў, што я магу зрабіць. Караткевіч. Калі ты курэц, то насі люльку і тытунец. Прыказка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Туту́н ‘тытунь, Nicotiana rustica L.’ (Некр. і Байк., Ласт., Кіс., Касп.), туту́нь ‘махорка’ (Мал.). Запазычанае з польск. tutuń ‘тс’. У літаратурным тыту́нь, тыту́н (гл.), у дыял. тыту́нь віргінскі ‘Nicotiana tabacum L.’ (гродз., Кіс.), як і ў польск. tytoń, адбылося распадабненне цюркскага сінгарманізму, параўн. ст.-бел. тютюнъ, титунъ, титюнъ, тытюнъ (з XVII ст.), запазычаныя з крым.-тат., асм.-тур. tütün (Булыка, Лекс. запазыч., 151). Параўн. таксама цюцюн, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тыту́нь, тыту́н, туту́н, туту́нь, тітю͡он, тютю́н ‘тытунь сапраўдны, Nicotiana tabacum L.’, ‘махорка, Nicotiana rustica L.’ (ТСБМ, Нас., Некр. і Байк., Бяльк., Касп., Кіс., Сцяшк., Вруб., Растарг., Сл. ПЗБ); тыті́н ‘тытунь’ (Сл. Брэс.; паўд.-брэсц., ЛА, 2); ст.-бел. тытюнъ, титюнъ, тютюнъ ‘тс’ (1685 г., ГСБМ). Запазычанне непасрэдна з тур., крым.-тат., кыпч. tütün ‘тытунь, дым’ (Фасмер, 4, 138; ЕСУМ, 5, 696), у ст.-цюрк. ‘дым’ (Др.-тюрк., 601) < tüt‑ ‘дыміцца, гарэць’, або праз польскую мову, параўн. ст.-польск. tytuń, tutuń, tiutuń, tiutiun ‘тытунь’ (Брукнер, 590; Борысь, 659). Сюды ж памянш. тытуне́ц ‘тс’ (Вушац. сл.). Гл. таксама тыцюн, ціцень.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дамаро́слы, ‑ая, ‑ае.

1. Вырашчаны дома, у сваёй гаспадарцы; сваёй гадоўлі. Сядзіць дзед на палку каля калыскі, дамарослы тытун[ь] пакурвае з люлечкі, сваю звычайную песню спявае. Колас.

2. перан. Які навучыўся чаму‑н. саматугам; не прафесіянальны. Паліцыянтам, скваплівым на гарэлку, спецыяльна падсунулі гэтую торбу з гарэлкай, запраўленай сонным парашком. Хітра зроблена, нічога не скажаш. Гэта рабіў не нейкі дамарослы падпольшчык, а чалавек з галавой. Машара. // Невысокай вартасці, якасці; просты, прымітыўны. Праўда, гумар яго дамарослы, і Красак часам не узвышаецца да іроніі над сваімі уласнымі, падчас смешнымі, слабасцямі. «Беларусь».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)