тытані́чны, -ая, -ае (высок.).

1. Які вызначаецца вялікай фізічнай або духоўнай сілай, розумам, талентам; уласцівы тытану¹ (у 2 знач.).

2. Вялікі па сіле, размаху; грандыёзны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тытані́чны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. тытані́чны тытані́чная тытані́чнае тытані́чныя
Р. тытані́чнага тытані́чнай
тытані́чнае
тытані́чнага тытані́чных
Д. тытані́чнаму тытані́чнай тытані́чнаму тытані́чным
В. тытані́чны (неадуш.)
тытані́чнага (адуш.)
тытані́чную тытані́чнае тытані́чныя (неадуш.)
тытані́чных (адуш.)
Т. тытані́чным тытані́чнай
тытані́чнаю
тытані́чным тытані́чнымі
М. тытані́чным тытані́чнай тытані́чным тытані́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

тытані́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. тытані́чны тытані́чная тытані́чнае тытані́чныя
Р. тытані́чнага тытані́чнай
тытані́чнае
тытані́чнага тытані́чных
Д. тытані́чнаму тытані́чнай тытані́чнаму тытані́чным
В. тытані́чны (неадуш.)
тытані́чнага (адуш.)
тытані́чную тытані́чнае тытані́чныя (неадуш.)
тытані́чных (адуш.)
Т. тытані́чным тытані́чнай
тытані́чнаю
тытані́чным тытані́чнымі
М. тытані́чным тытані́чнай тытані́чным тытані́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

тытані́чны (громадный) титани́ческий

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тытані́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да тытана ​1; вызначаецца велізарнай фізічнай або маральнай сілай, розумам, талентам. Тытанічны герой «Адвечнай песні», Мужык.., стаў для Купалы чымсьці накшталт маральнага крэдытора. Бярозкін.

2. Уласцівы тытану ​1; вялікі па сіле, размаху; грандыёзны. Нельга не здзіўляцца яго [А.Я. Багдановіча] сапраўды тытанічнай працаздольнасці. «Полымя». Ул.І. Ленін вёў у Кракаве тытанічную рэвалюцыйную работу. «Работніца і сялянка». З кожным годам усё больш велічна і неадхільна паўстае ў вачах сучаснікаў тытанічны подзвіг народа, які зламаў хрыбет шалёным звяругам. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

титани́ческий тытані́чны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вялікі, вялізны, велічэзны, вялізазны, немалы, буйны, агромністы, аграмадны, значны, добры, гіганцкі, грандыёзны / па прасторы: неабсяжны, неабдымны, неабнімны, бязмежны, бясконцы, нямераны, бяскрайні, прасторны, разлеглы / па колькасці: невычарпальны, невычэрпны, неабмежаваны, бязмерны, нязмерны, невымерны, незлічоны, нялічаны; здаровы, здаравенны, ёмкі, ладны, прыстойны, салідны (разм.); волатны, волатаўскі, тытанічны (выс.); шырокі, раскошны, круглы, астранамічны (перан.) □ у квадраце, у кубе, як скінуць вокам, не акінуць вокам, не ахапіць вокам, без канца і краю, без канца-краю

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)